VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

31 Стд 2017

Лукашэнка зацвердзіў дзяржпраграму інавацыйнага развіцця Беларусі да 2020 года

Лукашэнка зацвердзіў дзяржпраграму інавацыйнага развіцця Беларусі да 2020 года

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Мэтай праграмы з'яўляецца забеспячэнне якаснага росту і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі з канцэнтрацыяй рэсурсаў на фарміраванні яе высокатэхналагічных сектараў, якія базіруюцца на вытворчасцях V і VI тэхналагічных укладаў.

У праграму ўключаны 75 праектаў па стварэнні новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Беларусі, у сферах машынабудавання, электронікі, будаўніцтва, нафтахіміі, медыцыны і фармацыі, энергетыкі, транспарту, сельскай гаспадаркі.

Рэалізацыя праграмы накіравана на фарміраванне і паскоранае развіццё высокатэхналагічных сектараў нацыянальнай эканомікі, замацаванне пазіцый рэспублікі на рынках навукаёмістай прадукцыі; забеспячэнне канкурэнтаздольнасці традыцыйных сектараў нацыянальнай эканомікі на аснове іх інавацыйнага развіцця і ўкаранення перадавых тэхналогій; фарміраванне рынку навукова-тэхнічнай прадукцыі і спрыяльнага асяроддзя для ажыццяўлення інавацыйнай дзейнасці.

Указам прадугледжана магчымасць штогадовага папаўнення праграмы новымі праектамі па ўзгадненні з кіраўніком дзяржавы.

У выніку выканання праграмы да 2020 года плануецца стварэнне больш як 70 высокадаходных экспартна арыентаваных вытворчасцей і амаль 9 тыс. новых рабочых месц.Лукашэнка зацвердзіў дзяржпраграму інавацыйнага развіцця Беларусі да 2020 года

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход