Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Стд 2022

Лукашэнка зацвердзіў дзяржаўную інвестпраграму на 2022 год

Лукашэнка зацвердзіў дзяржаўную інвестпраграму на 2022 год
Фота з архiва

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2022 год. Адпаведны ўказ нумар 18 кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

З улікам інвестыцыйных магчымасцей рэспубліканскага бюджэту праграмай прадугледжваецца канцэнтрацыя сродкаў на аб'ектах, уводзімых у эксплуатацыю ў 2022 годзе, і на пераходных аб'ектах з высокай ступенню будаўнічай гатоўнасці.

На фінансаванне будаўніцтва 157 аб'ектаў, уключаных у праграму, у 2022 годзе прадугледжана Br695 млн, з іх Br275 млн - на праекты вытворчай сферы, накіраваныя на дасягненне станоўчага эканамічнага эфекту. У бягучым годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 48 аб'ектаў.

У адпаведнасці з праграмай у 2022 годзе намечана пачаць фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) 18 аб'ектаў, у тым ліку завода па вытворчасці вакцыны ў вёсцы Доўжа Віцебскай вобласці, ачышчальных збудаванняў Мінскага вытворчага гарбарнага аб'яднання, інфраструктуры пунктаў пропуску на дзяржаўнай граніцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі