Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Jul 2017

Лукашэнка: Зацікаўленасць Беларусі ў развіцці адносін са ЗША застаецца нязменнай

Лукашэнка: Зацікаўленасць Беларусі ў развіцці адносін са ЗША застаецца нязменнай

6 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Зацікаўленасць Беларусі ў развіцці паўнацэнных партнёрскіх адносін са Злучанымі Штатамі Амерыкі застаецца нязменнай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з дэлегацыяй Кангрэса ЗША, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нязменнай застаецца наша зацікаўленасць у развіцці паўнацэнных партнёрскіх адносін са Злучанымі Штатамі Амерыкі. За апошнія два-тры гады мы аднавілі пэўны ўзровень палітычнага даверу. Але без узаемнага жадання гэты было б немагчымым. Лічу, што папярэдняе дзесяцігоддзе, якое мы пражылі ва ўмовах няпэўнасці, санкцый, - гэта перыяд упушчаных магчымасцей для нашых адносін, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы пачынаем пакрыху выходзіць з гэтага стану. Мы спрабуем развіваць супрацоўніцтва з вашай дзяржавай у галінах, дзе супадаюць нашы інтарэсы".

У той жа час кіраўнік дзяржавы заўважыў, што Беларусь гатова выслухаць любыя прапановы і заўвагі, нават аргументаваную крытыку з боку ЗША. "Мы таксама вельмі адкрытыя будзем адносна сваёй пазіцыі па Злучаных Штатах Амерыкі", - звярнуў увагу ён.

У гэтыя дні ў Мінску праходзіць важнейшае міжнароднае мерапрыемства - 26-я летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. "Наколькі мне вядома, дэлегацыя са Злучаных Штатаў самая шматлікая. З гэтага вынікае, што Кангрэс Злучаных Штатаў не толькі ўдзяляе вялікую ўвагу пытанням работы Парламенцкай асамблеі АБСЕ, але і, напэўна, праяўляе інтарэс да нашай краіны, - адзначыў Прэзідэнт. - Кіраўніцтва вашай дзяржавы пасля лістападаўскіх выбараў мінулага года чакана сканцэнтравалася на ўнутраных справах краіны, перш за ўсё на эканоміцы, сацыяльнай сферы. Гэта зразумела, гэта задача любога Прэзідэнта. Тым не менш знешняя палітыка новай Адміністрацыі ЗША паступова набывае форму. Думаю, у хуткім часе будуць сфармуляваны знешнепалітычныя падыходы Вашынгтона і да Беларусі".

У гэтым кантэксце візіт такой прадстаўнічай дэлегацыі ЗША набывае асаблівае значэнне, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. "Ён дасць магчымасць адкрыта абмеркаваць надзённыя праблемы нашых узаемаадносін. У вас, членаў вышэйшага заканадаўчага органа Злучаных Штатаў Амерыкі, ёсць магчымасць непасрэдна пазнаёміцца з нашай краінай, скласці сваё меркаванне пра Беларусь, яе людзей, пра сітуацыю ў дзяржаве, рэгіёне. Зрабіць на падставе ўбачанага і пачутага ўласныя вывады, - дадаў беларускі лідар. - Пры гэтым хачу заўважыць, што ніякіх перашкод для вас не будзе. Вы можаце наведаць любую кропку нашай дзяржавы, нават самую закрытую. Мы ўсё гэта для вас арганізуем".

Лукашэнка: Зацікаўленасць Беларусі ў развіцці адносін са ЗША застаецца нязменнайКіраўнік дзяржавы канстатаваў, што цяпер краіны працуюць па многіх агульных пытаннях. Гэта пытанні забеспячэння глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, прадухілення незаконнага транзіту ядзерных матэрыялаў, барацьбы са злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій, узаемадзеянне ў галіне навукі і культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі