Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Ліс 2015

Лукашэнка запатрабаваў выбудаваць адзіную эфектыўную сістэму падрыхтоўкі рэзерву для нацыянальнай зборнай па хакеі

24 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў выбудаваць адзіную эфектыўную сістэму падрыхтоўкі рэзерву спартсменаў для нацыянальнай зборнай па хакеі. Гэта тэма сярод іншых абмяркоўвалася 24 лістапада на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы, якая была прысвечана пытанням развіцця хакея ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта тэма абмяркоўваецца не ўпершыню. "Гэтаму віду спорту ў нас у краіне надаецца вялікае значэнне, яго любяць балельшчыкі", - заўважыў ён.

Лукашэнка запатрабаваў выбудаваць адзіную эфектыўную сістэму падрыхтоўкі рэзерву для нацыянальнай зборнай па хакеіРазам з тым Прэзідэнт выказаў занепакоенасць у сувязі з існуючай сітуацыяй у гэтым відзе спорту. "Тое, што цяпер адбываецца ў названай сферы, насцярожвае, і ўжо даўно пара ўважліва разабрацца з усімі аспектамі гэтай праблемы. Так проста быць не павінна. Калі гэта будзе прадаўжацца, то ў найкарацейшыя тэрміны будуць прыняты самыя радыкальныя меры", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што аб гэтай сустрэчы папрасілі некаторыя з прысутных на нарадзе. "Я далёкі ад таго, каб мы сёння разгледзелі нейкія прынцыповыя пытанні. Думаю, што на маім узроўні, на ўзроўні дзяржавы яны ўсе вырашаны. Можа, ёсць нейкія праблемы больш дробныя. Калі ласка, я гатовы да іх абмеркавання", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка запатрабаваў выбудаваць адзіную эфектыўную сістэму падрыхтоўкі рэзерву для нацыянальнай зборнай па хакеі"Што датычыцца "Дынама", то мы ідзём ад лепшага да горшага як мінімум. Такая гульня, што сёння можам выйграць з розніцай 5 шайбаў, а заўтра з такой жа розніцай прайграць па сіле такой жа камандзе, як учора, нікуды не варта. Няма ніякай стабільнасці", - выказаў нездавальненне кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён нагадаў: дзяржава ўклала немалыя грошы, каб хакей развіваўся, і мае права чакаць належнай аддачы. "У дзяржавы няма лішніх грошай, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Пара пераходзіць на акупнасць, самаакупнасць. Ёсць клубы, няхай зарабляюць грошы. Што зарабілі, няхай трацяць згодна з тымі законамі, якія ёсць у краіне. А падтрымка будзе скарачацца, як гэта было прынята ў адпаведнасці з маімі рашэннямі".

Старшыня Федэрацыі хакея Ігар Рачкоўскі далажыў аб сітуацыі ў гэтым відзе спорту, у тым ліку аб падрыхтоўцы да чэмпіянату свету 2016 года ў Расіі, аб фарміраванні і функцыянаванні нацыянальнай зборнай па хакеі. "На сёння вострых і праблемных пытанняў няма. Адзіную непрыемную сітуацыю нам "падарылі" нашы расійскія калегі, калі пасля старту ў КХЛ быў зменены рэгламент спаборніцтваў у частцы легіянерскага статусу беларусаў. І гэта нягледзячы на цвёрдыя запэўненні міністра спорту Расіі і кіраўніка Федэрацыі хакея Расіі, што такой сітуацыі ў бліжэйшыя гады не адбудзецца. Да вырашэння гэтай праблемы мы падключылі нават прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазеля і дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоту, які накіраваў у адрас Міністэрства спорту Расіі пісьмо аб недапушчальнасці такіх дзеянняў", - расказаў Ігар Рачкоўскі.

Акрамя таго, на нарадзе абмяркоўвалася прапанова Федэрацыі хакея аб правядзенні ў Мінску чэмпіянату свету 2022 года.

Прэзідэнт у час нарады асаблівую ўвагу ўдзяліў пытанням падрыхтоўкі рэзерву для нацыянальнай зборнай па хакеі, прычым без стварэння дадатковай інфраструктуры. Гэта сістэма не павінна быць канцэптуальна новай, размова ідзе толькі аб дакладнай сістэматызацыі работы. А за аснову будзе ўзяты лепшы замежны вопыт, напрыклад, канадскі.

На нараде разглядаліся і іншыя праблемы, вырашэнне якіх дасць магчымасць узняць на больш высокі ўзровень падрыхтоўку будучых зорак хакея. Напрыклад, адно з прынятых на ўзроўні Прэзідэнта рашэнняў - будаўніцтва арэнднага жылля для маладых трэнераў, якія працуюць з таленавітымі спартсменамі. Ключавое патрабаванне кіраўніка дзяржавы - апірацца трэба на айчынныя спартыўныя таленты. Важна толькі ўмець іх знайсці і належным чынам падрыхтаваць.

Пытанні далейшага развіцця хакея разглядаліся ў комплексе. Напрыклад, прынята рашэнне, што пачынаючы з гэтага або наступнага квартала важнейшыя спартыўныя функцыянеры ў хакеі будуць назначацца толькі па ўзгадненні з Федэрацыяй хакея.

Сур'ёзную ўвагу Аляксандр Лукашэнка ўдзяліў і тэме загружанасці спартыўных аб'ектаў, развіццю масавага спорту. Паколькі практычна ўсюды створаны ўмовы для заняткаў фізкультурай і спортам, то і ўключэнню ў масавы спорт трэба ўдзяляць больш увагі, бо размова ідзе аб такім важным пытанні, як здароўе нацыі.

І хоць асноўнай тэмай нарады было развіццё хакея, фактычна закраналіся праблемныя пытанні ва ўсіх відах спорту. Прэзідэнт запатрабаваў эфектыўных рашэнняў і падыходаў, дзякуючы якім удасца вывесці беларускі спорт на больш высокі ўзровень.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі