Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Сак 2018

Лукашэнка запатрабаваў ва ўрада задзейнічаць у эканамічнай сферы ўвесь патэнцыял Беларусі

Лукашэнка запатрабаваў ва ўрада задзейнічаць у эканамічнай сферы ўвесь патэнцыял Беларусі

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ва ўрада задзейнічаць у эканамічнай сферы ўвесь патэнцыял краіны, усіх вышэйшых службовых асоб. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што час, калі пачынаў работу цяперашні ўрад, быў цяжкі, але яму ўдалося дабіцца пэўных вынікаў. "Гаварыць аб тым, што гэты ўрад нікуды не варты і яго трэба замяніць, было б няправільна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт папярэдзіў, што чакае ўбачыць дынаміку праз паўгода. У ліку нявырашаных праблем Аляксандр Лукашэнка назваў увод у эксплуатацыю новых прадпрыемстваў, на будаўніцтва якіх прыцягваліся крэдыты. "Яны павінны акупляцца, крэдыты вяртаць, а мы да гэтага часу не можам увесці іх у строй", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы. Ён даручыў ураду заняцца гэтымі пытаннямі. Сістэмнай работы ў гэтым напрамку Прэзідэнт чакае і ад сваёй Адміністрацыі, а таксама памочніка, якому даручана інспектаваць і кантраляваць гэтыя працэсы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі