Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Jan 2021

Лукашэнка запаліў калядную свечку ў храме Узвіжання Крыжа Гасподняга

Лукашэнка запаліў калядную свечку ў храме Узвіжання Крыжа Гасподняга

7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў свята Нараджэння Хрыстовага запаліў свечку ў мінскім храме Узвіжання Крыжа Гасподняга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта светлае, добрае свята. Усе мы чакаем ад яго не толькі дабра, але і цудаў. Асаблівасць такіх, маіх любімых свят заключаецца ў тым, што кожны з нас, кожны чалавек ідзе сваёй дарогай да свайго храма. Гэта той найвялікшы здабытак, які мы з вамі маем", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён выказаў перакананне, што тыя, хто ідзе ў храм, ідуць за мірам, дараваннем, ідуць за тымі хрысціянскімі каштоўнасцямі, якія жывуць у людзях. "Больш як 2 тысячы гадоў таму Раство стала пэўнай кропкай адліку новай цывілізацыі, новага светаўладкавання, дзе пануюць любоў, справядлівасць, дабро і міласэрнасць. Гэтыя рысы характару асабліва ўласцівыя беларускаму народу. У кагосьці іх больш, у кагосьці менш. Але ў цэлым імкненне да сумленнасці, прыстойнасці і справядлівасці ў нас у крыві", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што, асабліва ў параўнанні з сітуацыяй у шэрагу іншых краін, Гасподзь беражэ Беларусь. "Гэта грамадская катастрофа. Не дай бог нам гэта перажыць. І дзякуй Яму за тое, што і ў першую хвалю хваробы, і другую Ён ахоўваў нас. Гэта сведчыць аб тым, што ў нас засталося тое святое, што было закладзена Ім (Ісусам Хрыстом. - Заўвага БЕЛТА) больш як 2 тысячы гадоў таму", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы перадаў храму ў дар абраз Божай Маці "Спатоленне загінулых". На ім адлюстраваны вобраз Багародзіцы, якая схіляецца да немаўляці Ісуса і суцяшае яго. Гэтым Божая Маці ўвасабляе апошняе прыстанішча і апошнюю надзею для тых, хто ўжо амаль здзейсніў пагібельны крок і пераступіў парог смерці як фізічнай, так і духоўнай. Перададзены ў дар абраз выраблены ў майстэрні Свята-Лізавецінскага жаночага манастыра Мінска.

У сваю чаргу Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін уручыў кіраўніку дзяржавы бронзавы макет храма Узвіжання Крыжа Гасподняга, сувенірны звон у памяць аб завяршэнні будаўніцтва гэтага храма, а таксама кнігу Мікалая Гаўрылава "…И отрет Бог всякую слезу".

Храм Узвіжання Крыжа Гасподняга пабудаваны ў 2020 годзе на вуліцы Ціміразева. Ён аднакупальны, у традыцыях класічнага храмавага дойлідства ў форме крыжа з невялікім баптыстэрыем (прыбудова да царквы або асобны будынак, прызначаны для правядзення хрышчэння) у цокальным паверсе. Храм уваходзіць у архітэктурны комплекс, які ўключае ў сябе ўваходную браму са званіцай, царкоўнапрыходскі дом, у якім знаходзіцца нядзельная школа і музей подзвігу савецкіх ваеннапалонных - вязняў Шталага-352 у Мінску.

Новы храм мяжуе з мемарыяльным комплексам "Масюкоўшчынскі лагер смерці". Комплекс з'яўляецца месцам для памінання больш як 80 тыс. пахаваных ваеннапалонных і мірных савецкіх грамадзян, закатаваных у нямецкім канцлагеры ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі