Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Стд 2018

Лукашэнка запаліў калядную свечку ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска

Лукашэнка запаліў калядную свечку ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска

7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запаліў калядную свечку каля Мінскага абраза Божай Маці ў Свята-Духавым кафедральным саборы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніка дзяржавы сустрэў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У храме таксама прысутнічалі прадстаўнікі праваслаўных брацтваў і сястрыцтваў, навучэнцы нядзельнай школы, прыхаджане.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што па дарозе ў храм падумаў аб тым, што ў жыцці ёсць шмат розных свят. "І крытэрый гэтай рознасці - стаўленне людзей да гэтых свят", - сказаў ён. Так, хтосьці адзначае Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі або 1 Мая, а хтосьці проста выкарыстоўвае гэтыя дні, каб заняцца сваімі справамі. "Але ёсць святы, якія святкуем усе мы. Гэта ўсеагульныя святы - і сямейныя, і агульнанародныя. І на вуліцу мы выходзім для таго, каб іх адсвяткаваць. Гэта і свецкія святы, і, як у нас прынята гаварыць, духоўныя. Хоць і свецкія святы, аб якіх я скажу, пранізаны найвышэйшай духоўнасцю. Дапусцім, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці, 8 Сакавіка", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што такія духоўныя святы, як Раство Хрыстова або Вялікдзень, святкуе ўвесь народ. "Гэтыя святы - дні натхнення ўсяго народа", - сказаў Прэзідэнт. Ён асабліва адзначыў, што іх у розныя дні адзначаюць усе, незалежна ад веравызнання.

"І гэта вялікае наша дасягненне, што нашы людзі гэта свята адзначаюць усе, нягледзячы на тое, што належаць да іншых канфесій. Таму што яны належаць адной адзінай нашай краіне, гэтаму кавалачку зямлі, імя якому - Беларусь", - дадаў беларускі лідар.

Мітрапаліт Павел павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з Раством. "Мы гаворым сёння аб тым, што Раство Хрыстова з'яўляецца святам не толькі планетарнага значэння, але на векі вякоў. Пакуль будуць жыць людзі на зямлі, для іх гэта будзе сапраўды вялікае свята", - сказаў ён.

Кіраўніку дзяржавы мітрапаліт пажадаў "дапамогі Божай у працы, добрага здароўя і доўгіх гадоў жыцця".

Прэзідэнт перадаў у дар Беларускай праваслаўнай царкве абраз Раства Хрыстовага, напісаны ва ўнікальнай тэхніцы васковай тэмперы. Іканаграфія блізкая да Полацкай фрэскі і традыцыйная для беларускай школы іканапісу ХІІ стагоддзя. Абраз уяўляе сабой шматфігурную кампазіцыю з тонкай, мініяцюрнай дэталізацыяй.

Мітрапаліт Павел падарыў Аляксандру Лукашэнку абраз "Збавіцель". Ён прывезены мітрапалітам з Іерусаліма і асвячоны на Труне Гасподняй.

Мінскі абраз Божай Маці, каля якога запаліў калядную свечку кіраўнік дзяржавы, - адна з важнейшых хрысціянскіх святыняў Беларусі.

Паводле царкоўнага падання, аўтарства абраза ўзыходзіць да святога апостала і евангеліста Лукі, які вядомы і як першы іканапісец. Гэта работа выконвалася ім у І ст. ад Нараджэння Хрыстовага. Сказаўшы, што Боская ласка будзе з абразом бесперастанна, Дзева Марыя благаславіла яго.

Абраз многія гады знаходзіўся ў Візантыі, затым у горадзе Корсунь (Херсон). Паводле падання, гэты абраз прывёз князь Уладзімір Святаслававіч з Корсуні, і з часу хрышчэння Русі ён знаходзіўся ў кіеўскай Дзесяціннай царкве. Абраз уцалеў пры разграбленні Кіева татара-манголамі ў 1240 годзе, у канцы XV стагоддзя ў час набегу на Кіеў татары знялі з яго дарагую рызу, а сам абраз кінулі ў Днепр.

Паводле легенды, у 1500 годзе абраз таямнічым чынам з'явіўся ў Мінску на рацэ Свіслач насупраць замка. Яго заўважылі гараджане па незвычайным святле ў гэтым месцы, і ўрачыста прынеслі яго ў замкавую царкву Нараджэння Багародзіцы. У 1616 годзе абраз перанесены з замкавай царквы ў храм Свята-Духава манастыра. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны абраз быў выратаваны вернікамі і ў 1941 годзе ўнесены ў сабор св. Кацярыны на Нямізе. Пасля закрыцця царквы на Нямізе ў 1945 годзе святыню перанеслі ў Свята-Духаў сабор, дзе яна і знаходзіцца да гэтага часу і карыстаецца вялікай любоўю сярод вернікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі