Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Чэр 2018

Лукашэнка заклікае захаваць праўду пра вайну і не дапусціць адраджэння страшнага мінулага

Лукашэнка заклікае захаваць праўду пра вайну і не дапусціць адраджэння страшнага мінулага

29 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае захаваць праўду аб мінулай вайне і не дапусціць адраджэння страшнага мінулага. Аб гэтым ён заявіў сёння на мерапрыемстве, прысвечаным памяці ахвяр нацызму на тэрыторыі былога лагера смерці "Трасцянец", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Маючы ўнікальную магчымасць ведаць праўду той вайны з расказаў відавочцаў, галоўнае, што мы павінны зрабіць, - захаваць гэту праўду, не дапусціць адраджэння страшнага мінулага. Бо гісторыя жорстка паказала, што нельга ігнараваць зло, нават існуючае на стадыі ідэі. Яго трансфармацыя ў рэальную пагрозу ў такім выпадку - проста пытанне часу", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Мы - прадстаўнікі розных народаў, веравызнанняў, жыхары розных дзяржаў, палітыкі і грамадскія дзеячы - знаходзімся тут, таму што помнім трагічныя ўрокі агульнай гісторыі. Ведаем, як абясцэніла чалавечае жыццё ідэалогія нацызму, якая перавярнула свет злачынствамі, якім няма роўных па сваёй бязлітаснасці", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, самай неспасціжнай з'явай Другой сусветнай вайны сталі лагеры смерці. На тэрыторыі аднаго з іх, буйнейшага па колькасці ахвяр, пабудаваны новы памятны аб'ект у Благаўшчыне. "Дарогай смерці тут наканавана было прайсці яўрэям з Берліна, Брэмена, Вены, Дортмунда, Прагі і іншых еўрапейскіх гарадоў. Тут пахаваны прах і беларускага мірнага насельніцтва, падпольшчыкаў і савецкіх ваеннапалонных, якія былі знішчаны, - адзначыў Прэзідэнт. - Каты, замбіраваныя і кіруемыя антыгуманнай нацысцкай ідэяй, знішчалі ўсіх, хто не адпавядаў іх ненармальнаму ўяўленню аб новым парадку і светаўладкаванні".

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што беларускім архітэктарам удалося ўвасобіць у мемарыяле тонкую грань паміж жыццём і смерцю, пераступіўшы якую жывы чалавек ператвараўся ў прыгаршчу попелу. Ён выказаў шчырыя словы ўдзячнасці прысутным на мерапрыемстве прэзідэнтам, палітыкам і грамадскім дзеячам, прадстаўнікам рэлігійных арганізацый, кіраўніцтву і жыхарам еўрапейскіх гарадоў, усім неабыякавым людзям, агульнымі намаганнямі якіх захоўваецца памяць аб ахвярах "Трасцянца".

Аляксандр Лукашэнка заклікаў усіх падтрымаць ініцыятыву беларускага боку па стварэнні электроннай Кнігі памяці ахвяр "Трасцянца".

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што ўдзельнікаў мерапрыемства сабраў боль памяці аб страшных падзеях Другой сусветнай вайны. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўны сімвал цяперашняй сустрэчы - гэта тое, што ўсе яе ўдзельнікі сабраліся разам, як адна сям'я.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі