Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Май 2016

Лукашэнка заклікае СНД больш актыўна займацца вырашэннем праблем Прыднястроўя і Нагорнага Карабаха

Лукашэнка заклікае СНД больш актыўна займацца вырашэннем праблем Прыднястроўя і Нагорнага Карабаха

19 мая, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый 40-га пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў краін СНД (СОРБ) выказаўся за тое, каб больш актыўна займацца вырашэннем праблем Прыднястроўя, Нагорнага Карабаха і іншых актуальных для Садружнасці пытанняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым годзе Беларусь прымае юбілейнае, 40-е пасяджэнне СОРБ. На думку Аляксандра Лукашэнкі, гэта магчымасць больш адкрыта абмеркаваць праблемы, якімі "хварэе" сёння СНД: сітуацыю ў Прыднястроўі, Нагорным Карабаху, Украіне.

Лукашэнка сустрэўcя з кіраўнікамі дэлегацый 40-га пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў краін СНД"Калі мы іх не будзем бачыць, лячыць гэтыя хваробы, мы загонім іх углыб", - перасцярог Прэзідэнт.

Лукашэнка сустрэўcя з кіраўнікамі дэлегацый 40-га пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў краін СНДКіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што СНД неабходна імкнуцца да дыялогу па гэтых і іншых вострых пытаннях. "Трэба дамаўляцца. Мы нікуды не дзенемся, мы ў адной лодцы, ніхто нас асабліва там, на іншых берагах, не чакае. Трэба ўладкоўваць сваё жыццё", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, дапамогай у гэтым стане блізкі менталітэт народаў краін СНД. "Мы ведаем адзін аднаго і як уладкаваць гэта жыццё", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка сустрэўcя з кіраўнікамі дэлегацый 40-га пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў краін СНДПрэзідэнт дадаў, што ў СНД усведамляюць рэальную пагрозу, якую ўяўляюць для яе краін міграцыйная абстаноўка ў Еўропе, што пагаршаецца, крызісныя з'явы ў сусветнай эканоміцы, барацьба за энергетычныя, водныя, іншыя рэсурсы. "На гэтай глебе ўзнімае галаву радыкальны экстрэмізм, нарастаюць пагрозы з боку міжнародных тэрарыстычных структур. Таксама на парадку дня праблемы транснацыянальнай злачыннасці, наркатрафіку, гандлю людзьмі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Усё гэта ўскладае асаблівую адказнасць на органы дзяржаўнай бяспекі і спецыяльныя службы дзяржаў Садружнасці.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі