У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Май 2017

Лукашэнка заклікае моладзь шукаць шчасце перш за ўсё на радзіме

Лукашэнка заклікае моладзь шукаць шчасце перш за ўсё на радзіме

26 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае моладзь шукаць шчасце перш за ўсё на радзіме. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з навучэнцамі "Моладзь. Погляд у будучыню", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Менавіта пад нашым небам - Беларусі - вы зможаце быць у поўнай ступені шчаслівымі і ажыццявіць сваю мару", - упэўнены беларускі лідар.

Лукашэнка заклікае моладзь шукаць шчасце перш за ўсё на радзімеЁн адзначыў, што, вядома, можна паехаць і за мяжу, як робяць некаторыя. "Мы нікога не ўтрымліваем", - дадаў Прэзідэнт.

Лукашэнка заклікае моладзь шукаць шчасце перш за ўсё на радзімеРазам з тым Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што, як паказвае практыка, потым можа быць даволі складана зноў інтэгравацца ў родную краіну, знайсці сваё месца ў грамадстве. "Галоўнае - гэта твая зямля, на якой ты нарадзіўся. Таму я вам раю не як Прэзідэнт, а як чалавек: не губляйце сваёй зямлі! Жывіце на ёй і старайцеся зрабіць нешта для той зямлі, на якой вы нарадзіліся. Для тых людзей, дзякуючым якім вы, магчыма, станеце вялікімі і лідарамі", - заклікаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка заклікае моладзь шукаць шчасце перш за ўсё на радзіме"Вы - наша надзея, багацце краіны. І мы абавязаны зрабіць і будзем рабіць усё для таго, каб вы прыжыліся на гэтай зямлі, каб вы цанілі гэту зямлю і абаранялі", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка заклікае моладзь шукаць шчасце перш за ўсё на радзімеЁн таксама ўпамянуў аб ініцыятарах перспектыўных і цікавых маладзёжных праектаў у розных рэгіёнах Беларусі. "Гэта заслугоўвае не толькі падтрымкі, але павагі ўжо. Гэтыя людзі робяць тое вялікае, што ўзнімае краіну, што напаўняе зместам усё наша жыццё. Калі будуць рэалізаваны гэтыя і іншыя праекты, яны прынясуць сусветную славу Беларусі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс