Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Лют 2022

Лукашэнка заявіў, што Беларусь не мае дачынення да абвастрэння адносін з Украінай

Лукашэнка заявіў, што Беларусь не мае дачынення да абвастрэння адносін з Украінай

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не мае дачынення да абвастрэння адносін з Украінай. Адпаведныя заявы ён зрабіў на сустрэчы з вядомым палітычным і дзяржаўным дзеячам Украіны Аляксандрам Марозам, паведамляе БЕЛТА.

"Што датычыцца нашых узаемаадносін, я думаю, няма сэнсу расказваць вам аб гэтых адносінах. Няма сэнсу аналізаваць іх з пункту гледжання хто мае рацыю, хто вінаваты. Усё вы цудоўна, як вопытны, мудры чалавек, разумееце. Разумееце, што адбываецца, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Але яшчэ раз хачу публічна сказаць вам, што мы да абвастрэння нашых адносін практычна не маем ніякага дачынення. Мы праводзілі выразную, зразумелую палітыку для ўкраінскага народа. Я і цяпер прытрымліваюся гэтай палітыкі. Мы родныя людзі, мы суседзі. Гэта ад бога. І ўсё гэтым сказана. І будучыня наша павінна такім чынам складвацца, як у суседзяў".

Звяртаючыся да Аляксандра Мароза, кіраўнік дзяржавы падзякаваў яму за тое, што той застаецца стойкім, прыхільным да сваіх ідэй чалавекам: "Я памятаю добра нашы сустрэчы, размовы. Скажу шчыра, тады ў палітыцы шмат было розных людзей. Але я спадзяваўся, што вы не згубіцеся. Спектр меркаванняў быў шырокі. Вы памятаеце гэта не горш за мяне. І я вельмі рады, што мы з вамі сустракаемся дзякуючы таму, што вы захавалі мужнасць і стойкасць, не разгубілі свае перакананні ў той няпростай сітуацыі, якая складваецца вакол нас - вакол Украіны, Беларусі".

У сваю чаргу Аляксандр Мароз адзначыў, што доказам слоў, сказаных Прэзідэнтам аб адносінах з Украінай, з'яўляюцца амаль 200 тыс. украінцаў, якія прапісаліся і жывуць цяпер у Беларусі. "Я шмат адказваў на гэтыя пытанні ва Украіне. Таму што я размаўляў са сваімі землякамі. На працягу чатырох месяцаў я другі раз у Беларусі. Тое, што я бачу, гэта няма з чым параўноўваць. Таму што ёсць адчуванне, што дзяржава развіваецца, і развіваецца паспяхова", - сказаў ён.

Украінскі палітык таксама расказаў, што, знаходзячыся ў бальніцы, напісаў кнігу пад назвай "У чырвоным аддзяленні". І ў ёй змяшчаецца вывад аб тым, што ў "чырвоным аддзяленні" на сённяшні дзень апынулася ўся Украіна. "Але тут вельмі важна, якая хвароба, які дыягназ, які пратакол лячэння і ўсё іншае. На жаль, я аб гэтым адкрыта гаварыў і на месцы, і на рэдкіх сустрэчах з нашымі журналістамі (таму што ім, разумею, сёння гэта не прынята рабіць): галоўны дыягназ - гэта бездзяржаўнасць, гэта залежнасць ад знешняга кіравання, з чым нельга змірыцца", - адзначыў Аляксандр Мароз.

Як паведамлялася БЕЛТА, у гады Савецкага Саюза Аляксандр Мароз працаваў на розных пасадах у савецкіх партыйных органах ва Украіне, займаў пасаду сакратара Кіеўскага абласнога саюза прафсаюзаў, быў загадчыкам аграрнага аддзела Кіеўскага абкама Камуністычнай партыі Украіны, працаваў першым сакратаром партыйнага камітэта абласных арганізацый і ўстаноў.

У 1990-2007 гг. - народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны. Займаў пасаду старшыні Вярхоўнай рады II і V скліканняў. На працягу шэрага гадоў быў на чале Сацыялістычнай партыі Украіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі