Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Чэр 2018

Лукашэнка з прэзідэнтамі Германіі і Аўстрыі наведаў мемарыяльны комплекс "Трасцянец"

Лукашэнка з прэзідэнтамі Германіі і Аўстрыі наведаў мемарыяльны комплекс

29 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разам з федэральнымі прэзідэнтамі Германіі і Аўстрыі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам і Аляксандрам Ван дэр Беленам наведвае мемарыяльны комплекс "Трасцянец", дзе адбудзецца мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр нацызму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў па шляху да мемарыяльных могілак "Благаўшчына" - месца правядзення мітынгу-рэквіема - прайшлі міма архітэктурна-скульптурных збудаванняў, што сімвалізуюць вагоны, у якіх прывозілі людзей у канцлагер. У вокнах гэтых "вагонаў" бачны запаленыя лампады і кветкі. Пры гэтым на фанаграме чутны гукі поезда, які набліжаецца, галасы людзей на розных мовах, дзіцячыя крыкі.

У ходзе выступлення на мітынгу-рэквіеме кіраўнік беларускай дзяржавы аб'явіў мінуту маўчання. Пра важнасць помніць урокі гісторыі гаварылі прэзідэнты Германіі і Аўстрыі, іншыя высокія госці. Агучана пасланне Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства быў прадстаўлены музычны эпізод "Мінута памяці і смутку", які сімвалізуе памяць аб ахвярах фашысціх катаў і заклік не дапусціць паўтарэння жахаў вайны. Прагучалі таксама вершы і музыка ў выкананні зводнага ансамбля скрыпачоў. На завяршэнне ў неба былі выпушчаны белыя галубы, а Прэзідэнт Беларусі і высокія госці ўсклалі кветкі да памятнай пліты мемарыяльных могілак "Благаўшчына".

"Трасцянец" - адно з буйнейшых месцаў масавага знішчэння нацыстамі грамадзянскага насельніцтва ў перыяд 1941-1944 гадоў. Па колькасці ахвяр ён знаходзіцца на чацвёртым месцы пасля лагераў смерці "Асвенцім", Майданак" і "Траблінка". У "Трасцянцы" загінулі жыхары Беларусі, іншых савецкіх рэспублік, дэпартаваныя грамадзяне заходнееўрапейскіх дзяржаў, уключаючы Аўстрыю, Германію, Чэхаславакію. Паводле афіцыйных даных, у "Трасцянцы" абарвалася жыццё больш як 200 тыс. чалавек з розных краін.

8 чэрвеня 2014 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі закладкі памятнай капсулы на месцы стварэння мемарыяльнага комплекса "Трасцянец". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што мемарыял "Трасцянец" павінен стаць аб'ектам агульнаеўрапейскага значэння.

Мемарыяльны комплекс аб'ядноўвае месцы масавага знішчэння людзей нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: лагер смерці з аднайменнай назвай "Трасцянец", урочышча Шашкоўка (крэматорый яма-печ), урочышча Благаўшчына (34 брацкія магілы).

Першы пускавы комплекс і мемарыяльную скульптуру "Брама памяці" адкрылі на тэрыторыі былога лагера 22 чэрвеня 2015 года. Пры будаўніцтве другой чаргі аб'екта добраўпарадкаваны мемарыяльныя могілкі "Благаўшчына". 25 чэрвеня 2018 года там адбылася цырымонія пахавання астанкаў ахвяр нацызму, знойдзеных у час будаўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі