Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Ліп 2019

Лукашэнка: вызваленне Беларусі стала кропкай адліку новай гісторыі краіны - мірнай і стваральнай

Лукашэнка: вызваленне Беларусі стала кропкай адліку новай гісторыі краіны - мірнай і стваральнай

2 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала кропкай адліку новай гісторыі краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віншуючы ўдзельнікаў урачыстага сходу з Днём Незалежнасці і 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэты дзень "стаў кропкай адліку новай гісторыі краіны - мірнай і стваральнай". Паводле яго слоў, нават пасля доўгіх шчаслівых гадоў пад чыстым небам гэта свята нязменна вяртае ў адзін з самых цяжкіх і гераічных перыядаў жыцця беларускага народа.

"Больш як тры гады гарэла Беларусь у пекле Вялікай Айчыннай. У першых бязлітасных баях нашы дзяды і прадзеды вучыліся ваяваць, а ў тыле ворага - выжываць і змагацца. Але, бачачы смерць таварышаў, сутыкаючыся з нечалавечай лютасцю, страчваючы родных і блізкіх, захавалі веру ў сябе, веру ў сваё права на жыццё і ў непазбежную перамогу над ворагам. Мы ніколі не забудзем, якой цаной дасталася нам гэта перамога", - заявіў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што вайна магла паставіць кропку ў гісторыі краіны і спыніць існаванне беларускага народа, але ў страшных выпрабаваннях праявіўся непахісны беларускі характар і нацыянальная ментальнасць, якая ніколі не паддавалася рацыянальнаму разуменню тых, хто і раней прыходзіў з мячом на гэтыя землі.

"Мы моцныя ў цяжкасцях. Менавіта ў выпрабаваннях найбольш ярка праяўляецца духоўная сіла беларусаў - сплаў мужнасці, смеласці, імкнення да справядлівасці і гатоўнасці аддаць жыццё, але не стаць на калені, не пакарыцца", - заявіў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі