Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Nov 2020

Лукашэнка выказаўся аб міжнароднай сітуацыі і знешнепалітычных мэтах Беларусі

Лукашэнка выказаўся аб міжнароднай сітуацыі і знешнепалітычных мэтах Беларусі

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь, як і раней, нацэлена на ўмацаванне ўзаемавыгадных сувязей з усімі замежнымі партнёрамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях знешняй палітыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што міжнародная сітуацыя застаецца няпростай і, паводле яго слоў, справа не толькі ў пандэміі. Пастаянна ўзнікаюць новыя выклікі і пагрозы, звязаныя ў тым ліку з эканамічнай бяспекай. Беларусь вымушана рэагаваць на іх, падкрэсліў Прэзідэнт.

"Зноў палыхнула на прасторы былога Савецкага Саюза. На гэты раз у Нагорным Карабаху. Завершаны там гарачы канфлікт паміж нашымі блізкімі партнёрамі - Арменіяй і Азербайджанам - цяпер, відаць, будзе разгортвацца ў дыпламатычнай плоскасці, - выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка. - Пасля таго як Расія пачала сябе актыўна там паводзіць (будзем гаварыць адкрыта, Турцыя таксама не была ўбаку, проста ў асобных СМІ гэта не вельмі падаецца), на Захадзе занепакоіліся сустаршыні так званай Мінскай групы (АБСЕ. - Заўвага БЕЛТА). Акрамя Расіі, там Францыя і ЗША. Яны гатовы ўжо разглядаць нешта, як будзе потым і чаму там адны міратворцы Расіі".

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што да сапраўднага міру ў Нагорным Карабаху - каб пасля вайны людзям далі асталявацца на пакінутых імі землях, а нацыянальныя меншасці адчувалі сябе ў бяспецы - яшчэ далёка. Ён таксама заўважыў, што да гэтага часу не спыніліся войны на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, дзе ў Беларусі таксама ёсць эканамічныя інтарэсы. Выклікаюць хваляванне пратэсныя настроі ў нашым еўрапейскім доме, якія ўзмацняюцца на фоне абмежавальных мер у барацьбе з каранавірусам і тэрарыстычных атак ісламістаў. "Хоць вы ведаеце, Францыя, Германія, іншыя краіны - вы ж паклікалі гэтых ісламістаў да сябе. Вы ж адкрылі граніцы і іх паклікалі: "Прыходзьце!". Зразумела, рабочай сілы не хапала. І чаму вы цяпер крычыце гвалтам? Вы іх паклікалі, ведалі іх культуру, адзінства, веру. Дык паважайце іх, калі паклікалі. Таму справа не ў ісламістах, а ў тых кіраўніках, якія сёння кіруюць гэтымі цывілізаванымі дзяржавамі ў Еўропе", - сказаў Прэзідэнт.

Нявызначанасць у міжнародную абстаноўку ўносяць і праведзеныя ў ЗША прэзідэнцкія выбары, якія пакуль не праяснілі будучую палітыку Вашынгтона, дадаў Аляксандр Лукашэнка.

"Аднак самае важнае для нас цяпер - гэта абстаноўка вакол Беларусі. Пасля завяршэння выбарчай кампаніі наша краіна, сама таго не жадаючы, ператварылася ў арэну процістаяння чужых інтарэсаў. Выступаючы па ўсёй краіне, я папярэджваў актыў, што мы можам ператварыцца ў тэатр ваенных дзеянняў, пачнецца не наша вайна. І там, у гэтай вайне, нашых інтарэсаў не будзе. Пакуль ідзе процістаянне. І наша краіна сёння практычна стала аб'ектам непрыкрытай агрэсіі, пакуль не гарачай вайны. Але і ў гэтых умовах мы, як і раней, нацэлены на ўмацаванне ўзаемавыгадных сувязей з усімі сваімі замежнымі партнёрамі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі