Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Чэр 2016

Лукашэнка вітае гатоўнасць моладзі плённа працаваць і праяўляць ініцыятыву

Лукашэнка вітае гатоўнасць моладзі плённа працаваць і праяўляць ініцыятыву

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на Рэспубліканскім балі выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў заявіў, што вітае гатоўнасць моладзі плённа працаваць і праяўляць ініцыятыву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я бачу гатоўнасць маладога пакалення плённа працаваць і праяўляць ініцыятыву. І я гэта вітаю. Паколькі вам трэба асвойваць новыя тэхналогіі, развіваць вытворчасць, сферу паслуг, выводзіць беларускую культуру і навуку на лідзіруючыя пазіцыі ў свеце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кірылу Дыцевічу аб'яўлена Падзяка ПрэзідэнтаПрэзідэнт адзначыў сімвалічнасць таго, што выпускнікі пачынаюць сваю дзейнасць у якасці спецыялістаў у першы год новай пяцігодкі, на якую краіна ўскладае вялікія надзеі ў плане дынамічнага развіцця, і падкрэсліў, што дзяржава робіць стаўку на моладзь. "Таму і ў нядаўна прынятай праграме (сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. - Заўвага БЕЛТА) адным з дзяржаўных прыярытэтаў з'яўляецца палітыка ў адносінах да моладзі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Юліі Дзядковай аб'яўлена Падзяка ПрэзідэнтаПаводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, лёс моладзі неабыякавы дзяржаве, і яна робіць усё, што павінна, у прыватнасці прадастаўляе першае рабочае месца па спецыяльнасці. "Не кожная дзяржава сабе гэта можа дазволіць. Ды і ў нас ішлі вельмі сур'ёзныя дэбаты апошнім часам, як быць у гэтым плане, з-за таго што мы трапілі ў паласу сур'ёзнай турбулентнасці ў эканоміцы, - расказаў Прэзідэнт. - Прапаноўвалі адмовіцца: няхай моладзь, якая скончыла ВНУ, сама вызначаецца ў жыцці. Я катэгарычна супраць гэтага. Мы захавалі для ўсіх вас магчымасць працаўладкавацца, пайсці на работу, але астатняе - за вамі".

Дзмітрыю Жуку аб'яўлена Падзяка ПрэзідэнтаПрэзідэнт дадаў, што ў выпускнікоў настае новы, вельмі адказны этап прафесійнага станаўлення. Ён стане своеасаблівай праверкай таго, чаму яны навучыліся і як будуць выкарыстоўваць свае веды ў паўсядзённай практыцы. "Ужо не выкладчыцкія ацэнкі ў заліках будуць вызначаць ваш аўтарытэт, а рэальныя справы, працоўныя дасягненні на канкрэтных участках самастойнай работы", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Яўгеніі Аляксеевіч аб'яўлена Падзяка ПрэзідэнтаПрэзідэнт таксама звярнуў увагу выпускнікоў на тое, што яны, атрымаўшы вышэйшую адукацыю, зрабілі свой першы крок у складанае жыццё. "Гэты час, які мы перажываем, складаны тым, што пачаўся, як мы часта гаворым, перадзел свету. Устанаўліваецца новы светапарадак, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - З'явіліся новыя дзяржавы, якія прэтэндуюць пад гэтым сонцам заняць лідзіруючае становішча, а гэтыя месцы ўжо заняты. Таму дзе-нідзе ўспыхваюць лакальныя канфлікты. І галоўнае сёння - уберагчы краіну, уберагчы свет ад глабальнай вайны". Беларускі лідар запэўніў, што дзяржава заўсёды ўдзяляла і будзе ўдзяляць пытанням абароны і бяспекі асаблівую ўвагу. "Будзе мір у краіне - я ўпэўнены, што мы не проста будзем жыць, мы вырашым свае праблемы і дасягнём тых мэт, якія ставім перад сабой", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка Аляксандр ЖукНа Рэспубліканскім балі выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Аляксандр Лукашэнка таксама ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды выкладчыкам і кіраўнікам беларускіх вышэйшых навучальных устаноў за шматгадовую плённую працу, выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў. Шэрагу выкладчыкаў і студэнтаў была аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі