Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Лют 2019

Лукашэнка: воіны-інтэрнацыяналісты - надзейная апора беларускай дзяржаўнасці і патрыятычных сіл

Лукашэнка: воіны-інтэрнацыяналісты - надзейная апора беларускай дзяржаўнасці і патрыятычных сіл

15 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Трыццаць гадоў таму завяршылася аперацыя абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане. За тысячы кіламетраў ад Радзімы нашы воіны, праявіўшы гераічную стойкасць, мужнасць і самаадданасць, першымі кінулі выклік міжнароднаму тэрарызму, на доўгія гады спыніўшы яго распаўсюджванне па ўсёй зямлі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Тая вайна прынесла гора ў многія беларускія сем'і, абарваўшы жыцці і скалечыўшы лёсы тысяч нашых суайчыннікаў. Мы ніколі не забудзем пра подзвіг ваеннаслужачых, якія сумленна выканалі свой воінскі абавязак і навечна набылі славу".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што цяпер, ва ўмовах глабальнай нестабільнасці, як ніколі важна помніць аб каштоўнасці міру і спакою на планеце. На яго думку, воіны-інтэрнацыяналісты - надзейная апора беларускай дзяржаўнасці і патрыятычных сіл краіны. "Вашы мужнасць і вернасць абавязку - дастойны прыклад для сучаснай моладзі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Зварот Прэзідэнта Беларусі да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане

Воінам-інтэрнацыяналістам,
ветэранам вайны ў Афганістане

Паважаныя таварышы!

Сёння Беларусь адзначае Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Трыццаць гадоў таму завяршылася аперацыя абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане. За тысячы кіламетраў ад Радзімы нашы воіны, праявіўшы гераічную стойкасць, мужнасць і самаадданасць, першымі кінулі выклік міжнароднаму тэрарызму, на доўгія гады спыніўшы яго распаўсюджванне па ўсёй зямлі.

Тая вайна прынесла гора ў многія беларускія сем'і, абарваўшы жыцці і скалечыўшы лёсы тысяч нашых суайчыннікаў. Мы ніколі не забудзем пра подзвіг ваеннаслужачых, якія сумленна выканалі свой воінскі абавязак і навечна набылі славу.

Цяпер, ва ўмовах глабальнай нестабільнасці, як ніколі важна помніць аб каштоўнасці міру і спакою на планеце. Воіны-інтэрнацыяналісты - гэта надзейная апора беларускай дзяржаўнасці і патрыятычных сіл краіны. Вашы мужнасць і вернасць абавязку - дастойны прыклад для сучаснай моладзі.

Жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі