Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Крс 2020

Лукашэнка: Вялікдзень нагадвае аб стваральнай міласэрнасці і напаўняе сэрца хрысціянскай мудрасцю

Лукашэнка: Вялікдзень нагадвае аб стваральнай міласэрнасці і напаўняе сэрца хрысціянскай мудрасцю
Фота з архiва

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 12 красавіка, з гэтым святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што светлыя дні гэтага вялікага свята нагадваюць аб выратавальнай надзеі, стваральнай міласэрнасці і ўсёабдымнай любові, напаўняюць сэрца хрысціянскай мудрасцю.

"Мы шчыра дапамагаем бліжнім, абараняем слабых, аб'ядноўваемся перад тварам выпрабаванняў. І з новымі сіламі ствараем будучыню, у якой ёсць дастойнае месца кожнаму чалавеку. Няхай узвышаныя імкненні да дабра і справядлівасці застануцца непарушным фундаментам міру і згоды ў беларускім грамадстве, а святочны велікодны настрой цягнецца як мага даўжэй", - пажадаў Прэзідэнт.

Віншаванне Прэзідэнта з Уваскрэсеннем Хрыстовым хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 12 красавіка 2020 года

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.

Светлыя дні гэтага вялікага свята нагадваюць нам аб выратавальнай надзеі, стваральнай міласэрнасці і ўсёабдымнай любові, напаўняюць сэрца хрысціянскай мудрасцю.

Мы шчыра дапамагаем бліжнім, абараняем слабых, аб'ядноўваемся перад тварам выпрабаванняў. І з новымі сіламі ствараем будучыню, у якой ёсць дастойнае месца кожнаму чалавеку.

Няхай узвышаныя імкненні да дабра і справядлівасці застануцца непарушным фундаментам міру і згоды ў беларускім грамадстве, а святочны велікодны настрой цягнецца як мага даўжэй.

Хачу пажадаць вам душэўнай цеплыні, узаемаразумення ў сямейным асяроддзі, поспехаў ва ўсіх справах.

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі