Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Май 2016

Лукашэнка: Велікодны благавест нараджае ў сэрцах веру, надзею і любоў

1 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Уваскрэсеннем Хрыстовым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У гэта вялікае свята людзі ўспамінаюць аб выратавальнай ахвяры, якая азнаменавала перамогу дабра над злом, святла над цемрай, жыцця над смерцю, гаворыцца ў віншаванні. "Велікодны благавест нараджае ў нашых сэрцах веру, надзею і любоў, пабуджае задумацца аб высокім прызначэнні чалавека. У такія імгненні мы з асаблівай вастрынёй адчуваем неабходнасць яднання, узаемнай падтрымкі, захавання духоўных каштоўнасцей, імкненне адрадзіць і прымножыць багатыя традыцыі нашага народа", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў землякам моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця, а таксама каб дні святкавання Вялікадня прынеслі мір і згоду ў іх сем'і, адарылі вясеннім цяплом і радасцю стасункаў, натхнілі на добрыя справы.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Уваскрэсеннем Хрыстовым

Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.

У гэта вялікае свята мы ўспамінаем аб выратавальнай ахвяры, якая азнаменавала перамогу дабра над злом, святла над цемрай, жыцця над смерцю.

Велікодны благавест нараджае ў нашых сэрцах веру, надзею і любоў, пабуджае задумацца аб высокім прызначэнні чалавека. У такія імгненні мы з асаблівай вастрынёй адчуваем неабходнасць яднання, узаемнай падтрымкі, захавання духоўных каштоўнасцей, імкненне адрадзіць і прымножыць багатыя традыцыі нашага народа.

Хачу пажадаць, дарагія землякі, каб дні святкавання Вялікадня прынеслі мір і згоду ў вашы сем'і, адарылі вас вясеннім цяплом і радасцю стасункаў, натхнілі на добрыя справы.

Моцнага вам здароўя, дабрабыту і шчасця.

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі