У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Крс 2017

Лукашэнка: Узвядзенне саркафага над разбураным энергаблокам ЧАЭС стала падзеяй для Еўропы

Лукашэнка: Узвядзенне саркафага над разбураным энергаблокам ЧАЭС стала падзеяй для Еўропы

26 красавіка, Чарнобыль /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Падзеяй для Еўропы стала ўзвядзенне саркафага над разбураным чацвёртым энергаблокам Чарнобыльскай АЭС. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля наведвання Чарнобыльскай АЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сапраўды, падзеяй для ўсіх нас - беларусаў, украінцаў, для Еўропы ў цэлым - стала ўзвядзенне саркафага над разбураным чацвёртым энергаблокам Чарнобыльскай АЭС. Гэта ўнікальнае збудаванне, якому на сённяшні дзень няма роўных. Больш таго, узвядзенне аб'екта пры падтрымцы 40 краін - важны сімвал міжнароднай салідарнасці", - заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, саркафаг дапаможа ізаляваць крыніцу радыяцыі на разбураным энергаблоку максімум на сто гадоў. "Гэта не мала, калі мераць працягласцю чалавечага жыцця, але і не так шмат, калі думаць аб будучых пакаленнях. Гэта вялікая работа, якую правялі вашы гераічныя людзі ў самай бруднай, цяжкай зоне, дае магчымасць назапасіць вялікі вопыт у барацьбе з такімі з'явамі", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Узвядзенне саркафага над разбураным энергаблокам ЧАЭС стала падзеяй для Еўропы

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што кожны год у красавіку ў гэты час ён бывае ў беларускіх вёсках, размешчаных у зоне радыеактыўнага забруджвання. "І пераконваюся, што настрой людзей мяняецца - у іх з'явілася надзея на адраджэнне і на бяспечную будучыню родных мясцін. Гэта галоўны вынік нашых намаганняў - вера людзей у тое, што мы працуем дзеля іх", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт назваў 26 красавіка сумнай датай у гісторыі ўсяго свету. "Сёння мы аддаём даніну подзвігу ліквідатараў. Яны першымі сталі на барацьбу з нябачным ворагам і, рызыкуючы жыццём, у рэкордныя тэрміны ўзвялі першы саркафаг над разбураным чацвёртым энергаблокам ЧАЭС. Два дзесяцігоддзі таму я бываў тут на гэтай станцыі, бачыў тую станцыю, той рэактар. І праз шмат гадоў я ўбачыў іншае сёння", - сказаў ён.

Аб'ект "Укрыцце-2" (або "Новы бяспечны канфаймент" - НБК) - арачнае збудаванне над чацвёртым энергаблокам ЧАЭС. Ён уяўляе сабой шматфункцыянальны комплекс для пераўтварэння разбуранага аб'екта ў экалагічна бяспечную сістэму. НБК складаецца з 19 падструктур, уключаючы ахоўнае збудаванне ў выглядзе аркі са спецыяльнай двайной абшыўкай, тэхналагічны комплекс з участкамі дэзактывацыі і ўпакоўкі радыеактыўных матэрыялаў, сістэму вентыляцыі, рэзервовае электрасілкаванне, сістэмы проціпажарнай абароны, водаачышчальныя збудаванні, радыяцыйны і сейсмічны кантроль, іншыя дапаможныя сістэмы.

Шырыня і даўжыня аркі складаюць 257 і 160 м адпаведна, вышыня - 109 м. Плануемы час эксплуатацыі - ад 70 да 100 гадоў. У лістападзе 2016 года арка была паспяхова насунута над былым "Укрыццем", пасля чаго быў пачаты мантаж абсталявання і праверка сістэм. Увод у эксплуатацыю чакаецца ў лістападзе 2017 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс