Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Кст 2019

Лукашэнка: узровень беларуска-казахстанскіх адносін адпавядае стратэгічным інтарэсам дзвюх краін

Лукашэнка: узровень беларуска-казахстанскіх адносін адпавядае стратэгічным інтарэсам дзвюх краін

25 кастрычніка, Нур-Султан /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Узровень беларуска-казахстанскіх адносін у поўнай меры адпавядае стратэгічным інтарэсам дзвюх краін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым у пашыраным фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Узровень беларуска-казахстанскіх адносін сёння ў поўнай меры адпавядае стратэгічным інтарэсам нашых краін. Гэта вынік карпатлівай шматгадовай работы, які дае магчымасць будаваць сур'ёзныя планы на будучае", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што Мінскам і Нур-Султанам напрацаваны станоўчы вопыт узаемадзеяння на ўсіх узроўнях, а ступень даверу такая, што краіны адкрыта абмяркоўваюць любыя пытанні. "Добрую аснову для маштабнага супрацоўніцтва ствараюць падабенства прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і ўзаемнае імкненне ўмацоўваць рэальны сектар эканомікі. Таму мы зрабілі асаблівы акцэнт на пашырэнні дыялогу менавіта ў эканамічнай сферы, таму што іншых праблемных пытанняў - у сферах палітыкі, ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, дыпламатыі - у нас практычна няма, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Нашы погляды на асноўныя праблемныя пытанні міжнароднага парадку дня аднатыпныя або падобныя".

Кіраўнік беларускай дзяржавы канстатаваў, што Казахстан - адзін з ключавых гандлёвых партнёраў Беларусі. За тры гады тавараабарот паміж краінамі павялічыўся больш як у два разы. У 2018 годзе ён дасягнуў $900 млн. "Мы блізкія да таго, каб пераадолець мільярдную планку тавараабароту. Так, ёсць пэўны дысбаланс у гандлі на карысць Беларусі, але за апошнія гады - і гэта добрыя тэмпы - істотна вырас імпарт з Казахстана", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь гатова разгледзець прапановы казахстанскага боку па дасягненні збалансаванага тавараабароту, заявіў Прэзідэнт. "Па ўсіх пытаннях, якія ў нас стаяць у двухбаковым парадку дня, дасягнуты пагадненні. Мы сёння гатовы рухацца далей - ад простага гандлю да стварэння большай колькасці сумесных прадпрыемстваў", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі