Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Jun 2016

Лукашэнка: Узаемадзеянне з ЕАЭС павінна ўвайсці ў лік важных арыенціраў эканамічнай палітыкі ШАС

Лукашэнка: Узаемадзеянне з ЕАЭС павінна ўвайсці ў лік важных арыенціраў эканамічнай палітыкі ШАС

24 чэрвеня, Ташкент /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У лік важных арыенціраў фарміравання эканамічнай палітыкі ШАС павінна ўвайсці ўзаемадзеянне з Еўразійскім эканамічным саюзам. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, выступаючы на саміце кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Ташкенце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У лік важных арыенціраў фарміравання эканамічнай палітыкі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва павінна ўвайсці ўзаемадзеянне з Еўразійскім эканамічным саюзам. Пакуль гэта тэма не вельмі акрэслена ў рамках ШАС", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у бакоў нямала і іншых агульных інтарэсаў. У прыватнасці, Беларусь падтрымала маштабную ініцыятыву Старшыні КНР Сі Цзіньпіна аб стварэнні Эканамічнага пояса Шаўковага шляху. "Будуючы Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", мы на справе дэманструем гатоўнасць стаць адным з ключавых сувязных звёнаў гэтага грандыёзнага плана", - адзначыў беларускі лідар.

Лукашэнка: Узаемадзеянне з ЕАЭС павінна ўвайсці ў лік важных арыенціраў эканамічнай палітыкі ШАСВалодаючы сур'ёзным прамысловым, навуковым і інавацыйным патэнцыялам, Беларусь заўсёды мае магчымасць паўдзельнічаць ва ўзаемавыгадных інфраструктурных праектах, якія будуць ажыццяўляцца або ажыццяўляюцца на пляцоўцы ШАС, у тым ліку ў сферы транспарту, лагістыкі, энергетыкі. "Займаючы лідзіруючыя пазіцыі ў сферы забеспячэння харчовай бяспекі, мы згодны падзяліцца сваімі напрацоўкамі і ў гэтым напрамку", - сказаў Прэзідэнт.

"З улікам высокай значнасці ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве міжнародных перавозак Беларусь гатова стаць для дзяржаў арганізацыі "заходнімі варотамі" на шляху ў Еўрапейскі кантынент, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Наша краіна таксама поўнасцю адкрыта для ўзаемадзеяння ў сферы прамысловасці, навукі, адукацыі, турызму і гуманітарнага супрацоўніцтва".

"Спадзяёмся, што ўвесь гэты патэнцыял будзе запатрабаваны пры распрацоўцы перспектыўных планаў і праектаў у фармаце ШАС", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі