Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Снж 2021

Лукашэнка: уся моц Гомельскай вобласці павінна быць адноўлена

Лукашэнка: уся моц Гомельскай вобласці павінна быць адноўлена

22 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Уся моц Гомельскай вобласці павінна быць адноўлена. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе з актывам Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў: у рэгіёне была праведзена вялікая работа па аднаўленні зямель пасля чарнобыльскай аварыі.

"Гамяльчане для мяне больш чым свае людзі, таму што на ўсіх прэзідэнцкіх выбарах, якая б ні была электаральная кампанія, больш за ўсё мяне тут падтрымлівалі людзі. Я за гэта вам вельмі ўдзячны, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але і я заўсёды стараўся для гамяльчан зрабіць усё, што можна было".

Хоць многія палітыкі і іншыя дзеячы выкарыстоўвалі тэму аварыі на Чарнобыльскай АЭС для самапіяру і прыязджалі ў Гомельскую вобласць толькі з такой мэтай. "Я ўспамінаю свае першыя крокі па Гомельскай вобласці (я яшчэ быў дэпутатам, калі адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС), калі сюды ездзілі некаторыя чыноўнікі з кавалачкам хлеба і масла (недзе куплялі на поўначы), разгортвалі і на калене ў лесе елі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - На Чарнобылі, на гэтай бядзе, многія палітыку і кар'еру сваю зрабілі".

"Тут рабілася палітыка, а я паехаў спецыяльна паглядзець, як жывуць тут людзі", - растлумачыў Прэзідэнт.

Ён успомніў таксама свой прыезд у Гомельскую вобласць ужо ў статусе кіраўніка дзяржавы, калі губернатарам рэгіёна быў Мікалай Вайцянкоў. Прэзідэнт расказаў, як кіраўнік рэгіёна тады настойваў на развіцці вобласці, але шукаў падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі ў гэтым пытанні, апасаючыся, што за ім адным людзі не пойдуць. "Для мяне Гомельская вобласць - гэта было нешта святое. Як Сочы, гэта наш беларускі поўдзень", - сказаў Прэзідэнт.

Каб пераканаць людзей, што ў Гомельскай вобласці можна жыць, асвойваць тэрыторыі, апрацоўваць зямлю, Аляксандр Лукашэнка асабіста кожны год наведваў рэгіён і жыў тут некаторы час са сваімі блізкімі. "Я ўвесь час ездзіў у гэту чарнобыльскую зону, дэманструючы, што вельмі палітызавана гэта праблема, што нельга страціць гэты край, што мы тут будзем жыць".

"Мы вельмі шмат разам з вамі за гэты час зрабілі. Гэта не я адзін тут такі герой. Вы проста паверылі, і мы пачалі працаваць", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Мы не можам загубіць Гомельскую вобласць, і мы яе не загубім. Гэта выключана. Нават калі ўсе вы адмовіцеся ад гэтай ідэі аднавіць моц гомельскай зямлі, мы пойдзем з іншымі людзьмі. Але мы павінны аднавіць Гомельшчыну. Гэта цудоўны край, і лепшага кутка ў нас няма. Гэта асаблівы край Беларусі, і мы яго абавязкова захаваем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі