У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Ліп 2017

Лукашэнка: Уся гісторыя беларускага народа сведчыць аб тым, як высока мы цэнім мір і дабрабыт

Лукашэнка: Уся гісторыя беларускага народа сведчыць аб тым, як высока мы цэнім мір і дабрабыт

8 ліпеня, Александрыя /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Уся шматвяковая гісторыя беларускага народа красамоўна сведчыць аб тым, як высока ён цэніць мір і дабрабыт на роднай зямлі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 8 ліпеня на рэспубліканскім свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Уся шматвяковая гісторыя беларускага народа красамоўна сведчыць аб тым, як высока мы цэнім мір і дабрабыт на роднай зямлі. Як беражліва ставімся да спадчыны мінулых пакаленняў і ўпэўнена будуем сучаснае і будучае сваёй дзяржавы. Глыбока шануем герояў, якія адстаялі незалежнасць Айчыны. Славім выдатных дзеячаў культуры, мастацтва, якія па праву з'яўляюцца гордасцю нашай Беларусі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У іх пачэсным радзе, звярнуў увагу Прэзідэнт, стаяць вялікія песняры Беларусі - Якуб Колас і Янка Купала, юбілейныя даты з дня нараджэння якіх урачыста адзначаюцца ў гэтым годзе. "І гэта надае фестывалю яшчэ большую значнасць. Нагадвае аб непарыўнасці культурных традыцый, аб бясцэнным здабытку, які нам трэба зберагчы, прымножыць і перадаць нашчадкам. Абавязкова перадаць нашчадкам", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што свята "Александрыя збірае сяброў" праходзіць з асаблівай цеплынёй на маляўнічым беразе Дняпра, дзе здаўна перасякаліся гандлёвыя шляхі, перапляталіся музычна-песеннае мастацтва, мовы і звычаі. "Гэта свята - наша спадчына. У ім усё тое, што так характэрна для беларусаў: наш нацыянальны каларыт, гармонія з прыродай, любоў да сваіх традыцый і гісторыі, пошук шчасця і імкненне да запаветнай мэты, - падкрэсліў ён. - А яшчэ, вядома ж, гасціннасць! Купальскі фестываль "Александрыя збірае сяброў" ужо даўно стаў міжнародным. У гэтым годзе мы рады вітаць гасцей з сямі краін Еўропы. Такія сустрэчы - лепшая народная дыпламатыя, якая адкрывае людзям нашу самабытную і цудоўную краіну. Я хачу асабліва вітаць на гэтым фестывалі нашых блізкіх, родных суседзяў. Дзякуй, што вы сёння з намі!"

На думку Прэзідэнта, сваім поспехам фестываль у Александрыі абавязаны перш за ўсё тым выдатным людзям, якія жывуць у гэтым цудоўным кутку Прыдняпроўскага краю. "Дзякуй, дарагія сябры, за працу і адданасць нашай малой радзіме. Кожны прыезд сюды натхняе і надае сілы. Не толькі мне, усім нам, беларусам, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Прыміце мае словы як шчырае прызнанне ў любові да вас. І давайце сёння разам услухаемся ў гукі Купалля, у гукі малой радзімы, у голас нашай незалежнай краіны, нашай Беларусі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс