Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

27 Dec 2016

Лукашэнка: Умовы для беларускіх СЭЗ на рынку ЕАЭС трэба зрабіць як мінімум раўнацэннымі

Лукашэнка: Умовы для беларускіх СЭЗ на рынку ЕАЭС трэба зрабіць як мінімум раўнацэннымі

27 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Умовы функцыянавання на рынку ЕАЭС размешчаных у Беларусі свабодных эканамічных зон неабходна зрабіць як мінімум раўнацэннымі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях функцыянавання і развіцця свабодных эканамічных зон, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бліжэйшы час, пачынаючы з 1 студзеня 2017 года, умовы работы рэзідэнтаў СЭЗ істотна мяняюцца. Прынятыя ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза дакументы адмяняюць некаторыя мытныя льготы. Мы вымушаны ўлічваць гэтыя патрабаванні, - сказаў Прэзідэнт. - Разам з тым у жорсткай барацьбе за інвестара нашы свабодныя эканамічныя зоны не павінны страціць канкурэнтаздольнасць на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза. Умовы іх функцыянавання на рынку ЕАЭС неабходна зрабіць як мінімум раўнацэннымі".

Лукашэнка: Умовы для беларускіх СЭЗ на рынку ЕАЭС трэба зрабіць як мінімум раўнацэннымі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што наконт гэтага ўрад падрыхтаваў прапановы ў выглядзе праекта ўказа, накіраванага на павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці СЭЗ і стымуляванне інвестыцыйнай актыўнасці рэзідэнтаў.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што важнай крыніцай забеспячэння дынамічнага развіцця эканомікі з'яўляецца стварэнне спрыяльных умоў для інвестыцыйнай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі. "Гэта асноўная задача ўрада", - сказаў Прэзідэнт.

Адным з напрамкаў такой работы з'яўляецца фарміраванне свабодных эканамічных зон. Пры іх стварэнні планавалася, што яны стануць пунктамі прыцягнення інвестыцый у Беларусь, павелічэння экспарту прадукцыі, стварэння новых рабочых месц. "Прытым перспектыўных новых рабочых месц на навукаёмістых вытворчасцях", - дадаў беларускі лідар.

Лукашэнка: Умовы для беларускіх СЭЗ на рынку ЕАЭС трэба зрабіць як мінімум раўнацэннымі На нараду былі запрошаны як службовыя асобы органаў дзяржкіравання, якія кантралююць вынікі работы свабодных эканамічных зон і адказныя за распрацоўку адпаведнага заканадаўства, так і прадстаўнікі адміністрацый СЭЗ, якія ў поўнай меры адказныя за прыцягненне інвестыцый і стварэнне новых вытворчасцей, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў - рэзідэнтаў СЭЗ.

Аляксандр Лукашэнка паставіў перад удзельнікамі нарады некалькі галоўных пытанняў. Яны заключаюцца ў тым, якія канкрэтныя меры неабходна прыняць, каб кампенсаваць страты рэзідэнтаў СЭЗ і захаваць ім спрыяльныя ўмовы для работы; ці дадуць магчымасць гэтыя меры забяспечыць канкурэнтаздольнасць прадукцыі на традыцыйных рынках збыту.

Прэзідэнт таксама пацікавіўся, ці дастаткова рэалізацыі ўносімых прапаноў для таго, каб не толькі захаваць дзеючыя вытворчасці, але і стымуляваць прыток новых знешніх і ўнутраных інвестыцый.

"Часу на разварушванне няма. Прынцыповыя рашэнні трэба прымаць ужо сёння, каб з 1 студзеня будучага года рэзідэнты свабодных эканамічных зон рытмічна працавалі ў новых эканамічных умовах", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.Свабодныя эканамічныя зоны

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі