Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Май 2015

Лукашэнка: Умацаванню граніц незалежнай Беларусі надаецца важнае значэнне

28 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад, ветэранаў органаў пагранічнай службы краіны з прафесійным святам - Днём пагранічніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«У год 70-годдзя Вялікай Перамогі вы дастойна прадаўжаеце традыцыі абаронцаў рубяжоў нашай Радзімы, якія гераічна прынялі першы ўдар фашысцкіх захопнікаў на савецкай зямлі, - гаворыцца ў віншаванні. – Сёння ўмацаванню граніц незалежнай Беларусі надаецца важнае значэнне. Несучы баявы дазор, органы пагранічнай службы знішчаюць каналы нелегальнай міграцыі і наркабізнесу, процістаяць распаўсюджванню міжнароднага тэрарызму. Выкананню гэтых задач садзейнічае далейшае ўдасканаленне сістэмы пагранічнай аховы, павышэнне баявой і маральнай гатоўнасці войскаў. Упэўнены, што сваім патрыятызмам і прафесіяналізмам, добрасумленнымі адносінамі да воінскага абавязку вы і ў далейшым будзеце надзейна забяспечваць недатыкальнасць рубяжоў Айчыны».

Кіраўнік дзяржавы выказаў асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам, якія прысвяцілі сваё жыццё нялёгкай пагранічнай службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі