У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Ліп 2017

Лукашэнка: У сучасных умовах крызісу міжнародных адносін шматразова павышаецца роля дыпламатыі

Лукашэнка: У сучасных умовах крызісу міжнародных адносін шматразова павышаецца роля дыпламатыі

17 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У сучасных умовах крызісу міжнародных адносін шматразова павышаецца роля дыпламатыі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з міністрамі замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сучасных умовах крызісу міжнародных адносін шматразова павышаецца роля дыпламатыі. Менавіта дыпламаты павінны прадэманстраваць свае ўменні, каб, вобразна кажучы, не даць ніякай магчымасці звяртацца да сілавога вырашэння спрэчных пытанняў", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, задача дыпламатыі - стварыць перадумовы для збліжэння пазіцый усіх зацікаўленых бакоў і выпрацоўкі ўзгодненых падыходаў. "Толькі на аснове кансалідацыі намаганняў можна сапраўды эфектыўна процістаяць агульнасусветным выклікам і пагрозам. Таму прыярытэтам старшынства Беларусі ў АДКБ вызначана якаснае ўзмацненне ўплыву нашай Арганізацыі на міжнароднай арэне", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што за час існавання АДКБ створана шматфункцыянальная структура, якая мае дзейсны інструментарый эфектыўнага процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам. "Аднак спыняцца на дасягнутым нельга. Сітуацыя ў свеце трывожная, таму неабходна ўдзяляць самую пільную ўвагу пытанням бяспекі нашых дзяржаў. Пры гэтым не толькі з ваеннага пункту гледжання, але і з палітычнага", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што назіраецца пашырэнне геаграфіі і сфер сутыкненняў інтарэсаў як асобных краін, так і цэлых кааліцый, аслабляюцца агульнапрызнаныя інструменты падтрымання міжнароднага міру і бяспекі. "Як вынік - множацца спробы парушэння балансу сіл", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт сказаў, што нядаўна сустракаўся з міністрамі абароны і сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ: "Мы дэталёва абмеркавалі і намецілі напрамкі, на якіх важна сёння акцэнтаваць увагу з пункту гледжання ўмацавання ваеннага складніка Арганізацыі, кансалідацыі сілавых мер у сферы процідзеяння вастрэйшым выклікам сучаснасці, сярод якіх тэрарызм, наркатрафік, нелегальная міграцыя, гандаль людзьмі, кіберзлачыннасць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс