Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Jan 2018

Лукашэнка: У сучасным хутказменлівым свеце беларусам важна не страціць сваю ідэнтычнасць

Лукашэнка: У сучасным хутказменлівым свеце беларусам важна не страціць сваю ідэнтычнасць

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сучасным хутказменлівым свеце беларусам важна не страціць сваю ідэнтычнасць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час прыёму на стары Новы год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сучаснае пакаленне беларусаў жыве ў вельмі няпросты час. Гаворачы аб тым, як развіваецца Беларусь, аб яе становішчы ў бурлівым і хутказменлівым свеце, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў нас няма ніякай магчымасці адгарадзіцца ад негатыўных працэсаў. "Трэба ўмець ім процістаяць, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Мы павінны навучыцца жыць у гэтым свеце, дзе трэба прыстасоўвацца, але ні ў якім разе не страціць сваю ідэнтычнасць, карані, ад якіх бярэ пачатак наша беларуская нацыя".

Закранаючы перспектывы, Прэзідэнт адкрыта і без усялякага папулізму адзначыў, што лёгка не будзе. "І нават, напэўна, лягчэй не будзе, чым у мінулым, 2017-м або ў былыя гады. Але мы паставілі перад сабой амбіцыйныя задачы, і, чаго б гэта нам ні каштавала, мы павінны дасягнуць гэтых рубяжоў. Калі мы не будзем рабіць гэтага з года ў год, дні нашай беларускай дзяржаўнасці будуць злічаны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як будзе развівацца краіна і якой ёй быць у будучым, залежыць ад кожнага грамадзяніна. "Жыццё ў нас не цудоўнае і нават не добрае. Пакуль мы жывём цярпіма", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў Прэзідэнта, у Беларусі разлічваюць на паляпшэнне сітуацыі.

Гаворачы пра адносіны да поспехаў краіны як унутры яе, так і за мяжой, кіраўнік дзяржавы нагадаў крылаты выраз: "Сумна, калі ў вас няма сяброў. Але яшчэ больш сумна, калі няма ворагаў". "Напэўна, і тое, і другое ў нас ёсць. Значыць, мы яшчэ маем некаторыя перспектывы", - дадаў ён.

Такія сустрэчы напярэдадні старога Новага года сталі добрай традыцыяй. На прыём запрошаны прадстаўнікі СМІ і творчай інтэлігенцыі - паспяховыя, прыгожыя, натхнёныя людзі, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ад іміджу такіх людзей шмат у чым залежыць, як будуць думаць пра народ у цэлым. Разам з тым публічнасць і папулярнасць - гэта вялікая адказнасць, цяжкая ноша, сказаў Прэзідэнт. "Вы - аблічча нашай нацыі і павінны быць узорам для пераймання, стаць сапраўдным носьбітам культуры, этыкету, стылю. Знакамітым персонам - работнікам тэлебачання, культуры і мастацтва, спартсменам - пад сілу ствараць моду на здаровы лад жыцця, на глыбокія веды, фарміраваць пачуццё гонару за свой народ. У гэтым заключаецца іх місія", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Перш чым уручыць дзяржаўныя ўзнагароды, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў жыцці людзей творчых прафесій няма такіх паняццяў, як выхадны, свята. Менавіта яны гэтыя святы і ствараюць. Ён падзякаваў творчай эліце за ўсё, што было зроблена ў мінулым годзе, і пажадаў вялікіх поспехаў у годзе бягучым.

Падзяк Прэзідэнта і дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі СМІ за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм пры асвятленні важнейшых падзей сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця краіны, стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы і развіццё беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне тэлебачання і радыё. Ордэн Францыска Скарыны ўручаны дырэктару Нацыянальнага філіяла (прадстаўніцтва) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі Уладзіміру Пярцову. Медаля Францыска Скарыны ўдастоена загадчык аддзела палітычных аглядальнікаў галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Вольга Макей.

Ордэн Францыска Скарыны ўручаны дырэктару Нацыянальнага філіяла (прадстаўніцтва) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі Уладзіміру Пярцову

Медаля Францыска Скарыны ўдастоена загадчык аддзела палітычных аглядальнікаў галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Вольга МакейПадзякай Прэзідэнта адзначаны заслугі шэрага работнікаў СМІ, у тым ліку прадстаўнікоў БЕЛТА, Белтэлерадыёкампаніі, МТРК "Мір", ЗАТ "Другі нацыянальны канал" і ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".

За значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускага эстраднага мастацтва ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" прысвоена Аляксандру Саладусе.

За значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускага эстраднага мастацтва ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" прысвоена Аляксандру Саладусе

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі