Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Стд 2017

Лукашэнка: У Калядным турніры прымаюць удзел каманды, якія гатовы ўпарта змагацца за галоўны прыз

Лукашэнка: У Калядным турніры прымаюць удзел каманды, якія гатовы ўпарта змагацца за галоўны прыз

4 студзеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. У Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел каманды, якія гатовы ўпарта змагацца за галоўны прыз. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў у спартыўным комплексе "Чыжоўка-Арэна", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння стартуе чарговы, ужо трынаццаты па ліку Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прызы Прэзідэнта. Нас чакаюць захапляльныя і яркія баталіі на лядовых арэнах. Зноў сыдуцца каманды, якія гатовы ўпарта змагацца за галоўны прыз, паказваць гледачам высокі клас гульні", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: У Калядным турніры прымаюць удзел каманды, якія гатовы ўпарта змагацца за галоўны прызУ гэтым годзе ў турніры прымаюць удзел хакейныя дружыны з Расіі, Германіі, Славакіі, Фінляндыі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і Швейцарыі, якія ў свой час ужо выпрабоўвалі на трываласць мінскі лёд, адзначыў кіраўнік дзяржавы. На гэты раз да іх далучыцца зборная Балкан, у складзе якой ігракі з Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Македоніі, Румыніі, Сербіі, Славеніі, Харватыі і Турцыі.

"Гэты турнір з'яўляецца самым маштабным па колькасці краін-удзельніц. Мы рады вітаць ігракоў з 15 дзяржаў. Да нас прыехалі пераможцы і прызёры чэмпіянатаў свету, Алімпійскіх гульняў, хакеісты, якія выступалі ў Нацыянальнай хакейнай лізе", - адзначыў Прэзідэнт.

Лукашэнка: У Калядным турніры прымаюць удзел каманды, якія гатовы ўпарта змагацца за галоўны прызАляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што хакей карыстаецца асаблівай любоўю і ўвагай беларусаў. "Нашы гледачы змогуць па заслугах ацаніць дакладны кідок, галявы пас, самаадданую гульню варатара, філігранную тэхніку нападаючага і зладжанасць дзеянняў кожнай з каманд. Госці сталіцы пераканаюцца ў традыцыйнай гасціннасці беларускага народа, змогуць азнаёміцца з Беларуссю, яе гісторыяй і культурай, набыць новыя цікавыя кантакты. Спорт - гэта лепшая форма народнай дыпламатыі", - лічыць беларускі лідар.

ХIII Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі праходзіць з 4 па 7 студзеня на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" ў Мінску. Арганізатарамі з'яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, асацыяцыя "Федэрацыя хакея Беларусі", Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Лукашэнка: У Калядным турніры прымаюць удзел каманды, якія гатовы ўпарта змагацца за галоўны прызМатчы турніру прыцягваюць на трыбуны вялікую колькасць балельшчыкаў. Па традыцыі ўваход на гульні бясплатны, а каля "Чыжоўка-Арэны" арганізаваны святочныя гулянні, якія не даюць сумаваць гледачам у перапынках матчаў, а таксама паміж паядынкамі.

Спаборніцтвы праводзяцца ў Мінску з 2005 года. У розны час уладальнікам ганаровага трафея дзевяць разоў станавілася каманда Прэзідэнта Беларусі (2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016). Тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі