У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Чэр 2016

Лукашэнка: У гэтай пяцігодцы мы канчаткова рэканструюем усю медыцыну і адукацыю

Лукашэнка: У гэтай пяцігодцы мы канчаткова рэканструюем усю медыцыну і адукацыю

17 чэрвеня, Гомель /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У гэтай пяцігодцы мы канчаткова рэканструюем усю медыцыну і адукацыю. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Гомелі, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву фабрыкі "Спартак", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы будзем займацца інвестыцыямі ў развіццё інфраструктуры і сацыяльных аб'ектаў. Лічу, што за гэту пяцігодку мы канчаткова рэканструюем усю медыцыну і адукацыю. Ахова здароўя і адукацыя - гэта галоўнае", - сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка: У гэтай пяцігодцы мы канчаткова рэканструюем усю медыцыну і адукацыюГаворачы ў цэлым аб магчымасцях дзяржавы па фінансаванні развіцця інфраструктуры і будаўніцтва сацыяльных аб'ектаў, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэтаму ў першую чаргу садзейнічае стабільная і эфектыўная работа прадпрыемстваў, такіх як "Спартак". Паколькі падаткі, што пералічваюцца ў бюджэт, расходуюцца ў тым ліку на ўзвядзенне сацыяльных аб'ектаў. "Нас недзе трасе, нехта гаворыць аб крызісе. Няма ніякага крызісу. Так, ёсць пэўная нестабільнасць. Горш, што гэта на нашых традыцыйных рынках і ў нашых родных братоў - расіян і ўкраінцаў. І гэта нестабільнасць на нас уплывае", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Калі ваша прадпрыемства будзе працаваць, і іншыя прадпрыемствы хаця б так, у нас сродкаў хопіць на ўсё. Мы не разбазарваем грошы, не раскрадаем. Гэта страшнае злачынства. Вы гэта бачыце ў СМІ: крок улева, крок управа, узяў чужое - аддаш больш або адправішся гадоў на 15", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс