Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Май 2017

Лукашэнка: У Еўропе не знойдзецца больш блізкай Кітаю краіны, чым Беларусь

Лукашэнка: У Еўропе не знойдзецца больш блізкай Кітаю краіны, чым Беларусь

4 мая, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. У Еўропе не знойдзецца больш блізкай Кітаю краіны, чым Беларусь. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі кітайскіх цэнтральных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі - удзельнікамі прэс-туру ў Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сусветная эканоміка і палітыка сталі, на жаль, непрадказальнымі. Але насуперак сусветным выклікам Беларусь і Кітай стварылі моцныя, трывалыя і надзейныя міждзяржаўныя сувязі - адносіны давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Бадай што, не знойдзецца ў Еўропе больш блізкай Кітаю краіны, чым Беларусь".

Лукашэнка: У Еўропе не знойдзецца больш блізкай Кітаю краіны, чым Беларусь

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што старшыня Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзян, наведваючы нядаўна Беларусь, назваў краіны жалезнымі братамі. "І сапраўды, сёння нашу дружбу, якая доўжыцца чвэрць стагоддзя, а каранямі ідзе ў больш даўнюю гісторыю, мы называем усепагоднай, - адзначыў Прэзідэнт. - Мы дасягнулі значных вынікаў і ў палітыцы, падтрымліваючы адзін аднаго ў міжнародных арганізацыях, і ў эканоміцы".

Лукашэнка: У Еўропе не знойдзецца больш блізкай Кітаю краіны, чым Беларусь

Беларусь і Кітай ужо рэалізавалі дзясяткі інвестыцыйных праектаў у энергетыцы і будаўніцтве, цяпер сумесна ствараюць індустрыяльны парк. У гуманітарнай сферы ідзе абмен студэнтамі, развіваецца супрацоўніцтва ў галіне навукі і турызму. "Тым не менш лічу, што ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Кітаем павінна быць яшчэ больш маштабным і дынамічным. Менавіта таму бягучы год мы ацэньваем як пераломны ў двухбаковых адносінах", - падкрэсліў беларускі лідар.

Лукашэнка: У Еўропе не знойдзецца больш блізкай Кітаю краіны, чым Беларусь

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі