Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Чэр 2020

Лукашэнка: у бліжэйшыя 2-3 гады неабходна вырашыць праблему збору і перапрацоўкі бытавога смецця

Лукашэнка: у бліжэйшыя 2-3 гады неабходна вырашыць праблему збору і перапрацоўкі бытавога смецця

12 чэрвеня, Полацк /Кар. БЕЛТА/. У  бліжэйшыя 2-3 гады неабходна вырашыць праблему збору і перапрацоўкі бытавога смецця. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Полацк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Давядзецца гэту вышыню браць штурмам. Гэта вельмі важны напрамак", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Гэта непарадак, што мы вывозім на звалкі, закопваем, ствараем горы вакол. Гэта адзін з напрамкаў, якім трэба займацца. Па-першае, гэта рэнтабельна, а па-другое, мы экалогію падцягваем, ачышчаем краіну. Гэта ж і працоўныя месцы, і сыравіна для прамысловасці. Гэтым давядзецца вельмі моцна займацца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён звярнуў увагу, што багатая Швейцарыя па 80-90 працэнтаў перапрацоўвае асобных відаў адходаў. "А мы да 50 працэнтаў падысці не можам", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўніку дзяржавы ў Полацку прадэманстравалі выстаўку камунальнай тэхнікі, у тым ліку абсталяванне для кацельняў. Прэзідэнт звярнуў увагу на неабходнасць пашыраць выкарыстанне мясцовых відаў паліва, што важна з пункту гледжання замяшчэння імпарту энерганосьбітаў.

У час праведзенай нарады на тэму сітуацыі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вельмі многае зроблена ў плане стварэння новай тэхнікі для работы ЖКГ. "Гэта галоўнае. Па-першае, тэхніка магутная, не танная, і не ўсё ў нас у парадку з абслугоўваннем гэтай тэхнікі ў ЖКГ, як і ў сельскай гаспадарцы. Гэта звязана і з узроўнем падрыхтоўкі кадраў. Але гэта ўжо не будучае. Гэта - рэальнасць. Ужо многія арганізацыі ЖКГ маюць такую тэхніку. І без гэтай тэхнікі няма чаго размаўляць аб парадку ў ЖКГ", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі