Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Oct 2018

Лукашэнка: у Беларусі зробяць усё для захавання адзінства ўнутры народа і царквы

Лукашэнка: у Беларусі зробяць усё для захавання адзінства ўнутры народа і царквы

15 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі зробяць усё, каб захаваць адзінства ўнутры народа і царквы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з членамі Свяшчэннага сінода Рускай праваслаўнай царквы і Сінода Беларускай праваслаўнай царквы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Павінен вас запэўніць, як бы ні складвалася сітуацыя, мы будзем рабіць усё, каб у мірнай і спакойнай Беларусі не было ніколі антаганістычных сутыкненняў не толькі рэлігій, але, барані бог, паміж намі, праваслаўнымі", - сказаў беларускі лідар.

"Будзем рабіць усё для таго, каб мы ўмацоўваліся, - і наша дзяржава, і наш народ, - у гэтай праваслаўнай веры. Таму я сказаў: раскол - гэта не пра нас. І мы зробім усё для таго, каб захаваць наша адзінства", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што апошнім часам ад Украіны "разыходзяцца кругі" ў розныя бакі. "Мы не можам гэта не бачыць. Тым больш тут - у Беларусі", - сказаў беларускі лідар.

Ён канстатаваў, што служыцелям царквы бывае няпроста, паколькі дзеянні свецкай улады розных краін часам параджаюць праблемныя моманты. "Вы - уладары сэрцаў людзей, іх духоўнасці. Я патрыярху сказаў аб тым, што прычыны, з якімі вам потым часта даводзіцца разбірацца, ляжаць у нас - гасударавых людзях. Мы з'яўляемся часам прычынамі або тымі, хто паскарае працэсы, у тым ліку і негатыўныя. Напэўна, пара нам папрасіць прабачэння ў вас за тое, што адбываецца сёння ў праваслаўным свеце, у якім мы жывём", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў да адзінства як паміж народамі, так і ўнутры праваслаўнай царквы, да супрацоўніцтва ў пераадоленні цяжкасцей. "Давайце будзем разам. Давайце будзем на ўсе гэтыя выклікі рэагаваць актыўна, але з разуменнем", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што цяжкасці і нягоды, якія ўзнікаюць на шляху, удасца пераадолець. "Мы ведаем галоўнае - наша сіла ў адзінстве. Сёння многім хацелася б нас раздзяліць па частках. Мы ведаем, што адбываецца з раздзеленымі народамі. Таму ў імя нашай светлай будучыні, адзінства нам трэба быць не толькі моцнымі - вуха востра трымаць, але і мудрымі. Царква заўсёды славілася сваёй мудрасцю. Упэўнены, што, грунтуючыся на гэтай мудрасці, якая стагоддзямі фарміравалася, мы пераадолеем усе нягоды", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі