Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Снж 2016

Лукашэнка: У Беларусі ствараюцца ўсе ўмовы для развіцця здольнасцей і талентаў дзяцей

Лукашэнка: У Беларусі ствараюцца ўсе ўмовы для развіцця здольнасцей і талентаў дзяцей

23 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі ствараюцца ўсе ўмовы, каб дзеці маглі раскрыць свае здольнасці і таленты. Важнасць гэтага адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей у час акцыі "Нашы дзеці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы заклікаў дзяцей цвёрда ісці да пастаўленай мэты, пераадольваючы перашкоды. "Калі адразу не атрымаецца, не засмучайцеся. Толькі пераадольваючы перашкоды, мы становімся мацнейшымі. Таму любыя няўдачы чалавека загартоўваюць. Калі ў вас не атрымалася з першага разу, ідзіце наперад, ні ў якім выпадку не спыняйцеся. Паставіўшы перад сабой мэту, дасягайце яе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Мне як Прэзідэнту краіны вельмі хочацца, каб вы, дзеці, шчасліва і дружна жылі ў акружэнні родных і блізкіх людзей, з аптымізмам глядзелі ў будучыню і верылі ў лепшае. А калі ў кагосьці не атрымліваецца, вы павінны ведаць: у краіне шмат чулых людзей, якія ніколі не пакінуць вас у бядзе", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы лічыць важным любіць сваю Радзіму, клапаціцца аб яе дабрабыце, цаніць мір і бяспеку. "Для гэтага вы павінны добра вучыцца, працаваць, дапамагаць сваім бацькам, настаўнікам, выхавальнікам, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Усё, што вы можаце зрабіць цяпер, рабіце сёння. Заўтра будуць іншыя праблемы". Ён падкрэсліў, што ў такім імклівым водавароце жыцця трэба паспяваць рабіць намечанае, паколькі менавіта ў школьныя гады закладваецца фундамент будучага кожнага чалавека.

Прэзідэнт Беларусі разам з дзецьмі прысутнічаў на казачным навагоднім паказе "Хрустальная мелодыя", у якім дабро і справядлівасць перамагаюць зло. "Няхай гэта будзе наказам вам у жыцці. Шчыра жадаю, каб дружба, мір і ўзаемадапамога заўсёды дапамагалі атрымліваць перамогі, каб здзяйсняліся самыя запаветныя мары, а бацькі і педагогі ганарыліся дасягненнямі", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

На завяршэнне мерапрыемства дзеці ўручылі Аляксандру Лукашэнку сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей у час акцыі "Нашы дзеці"

Навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей у час акцыі "Нашы дзеці"

Навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей у час акцыі "Нашы дзеці"

Навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей у час акцыі "Нашы дзеці"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі