Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Крс 2015

Лукашэнка: У Беларусі спорту ўдзяляецца павышаная ўвага

Лукашэнка: У Беларусі спорту ўдзяляецца павышаная ўвага

10 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі спорту ўдзяляецца павышаная ўвага. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры і сустрэчы з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што на развіццё спорту накіроўваюцца значныя дзяржаўныя рэсурсы. Прычым умовы для заняткаў фізкультурай створаны для ўсіх слаёў насельніцтва. Прэзідэнт запатрабаваў, каб усе спартыўныя залы і комплексы былі заняты з раніцы да вечара. Пры гэтым прыярытэт павінен быць для спартсменаў, а ўжо затым - для жадаючых займацца фізкультурай і спортам.

Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультурыПрэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на той факт, што спартыўныя федэрацыі і асацыяцыі ў краіне ўзначальваюць кіраўнікі самага высокага рангу, якія могуць поўнасцю кантраляваць працэсы ў курыруемым імі відзе спорту. Як паказала практыка, вынік ад гэтага сапраўды ёсць. Беларусь прымае ў сябе ўсё больш спартыўных мерапрыемстваў сусветнага маштабу. У прыватнасці, паспяхова прайшоў чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе. Беларусь таксама заваявала права прыняць Еўрапейскі алімпійскі фестываль моладзі ў 2019 годзе. Рыхтуюцца заяўкі на правядзенне чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях у 2019 годзе і чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2021 года.

"Вядома, мы чакаем перамог і рэкордаў ад нашых спартсменаў-прафесіяналаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі