Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

27 Aug 2015

Лукашэнка: У Беларусі не будзе штучна стрымлівацца курс нацыянальнай валюты

Лукашэнка: У Беларусі не будзе штучна стрымлівацца курс нацыянальнай валюты27 жніўня, Баранавічы /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. У Беларусі не будзе штучна стрымлівацца курс нацыянальнай валюты. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання і размовы з працоўным калектывам ААТ "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не будзем штучна стрымліваць курс нацыянальнай валюты адносна іншых валют. І мы гэтага не робім. Калі мы пачнём яго стрымліваць і неяк спрабаваць гэтым стрымаць інфляцыю, дапамагчы чамусьці (не тыя часы), мы зноў прыйдзем да таго, што разава давядзецца на 30 працэнтаў дэвальваваць валюту", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што па гэтай прычыне ў краіне прытрымліваюцца плаваючага курса.

Лукашэнка: У Беларусі не будзе штучна стрымлівацца курс нацыянальнай валюты"Тое, што зрабілі цяпер Казахстан і Расія, мы гэта зрабілі раней, каб не спаліць золатавалютныя рэзервы. Добра, крыху золата даражэе, у нас яго, напэўна, тон пад 30, - адзначыў Прэзідэнт. - Таму мы прытрымліваемся плаваючага курса, каб прайсці гэтыя цяжкія часы".

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў цяперашняй сітуацыі нельга стрымліваць цэны. "Мы паглядаем на цэны, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Калі пачнём трымаць, пойдуць тавары з рынку".

Лукашэнка: У Беларусі не будзе штучна стрымлівацца курс нацыянальнай валюты"Так. Ёсць нейкая валацільнасць, рух, - адзначыў Прэзідэнт. - Я вам клянуся, што мы нічога не робім, каб стрымліваць або ж узмацняць ці аслабляць нацыянальную валюту. Будзе больш валюты - будзе ніжэйшы курс, будзе высокі попыт, валюты не будзе - вы ведаеце, што будзе". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што менавіта па гэтай прычыне ён патрабуе нарошчваць экспарт для прытоку ў краіну валюты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі