Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Май 2018

Лукашэнка: у Беларусі назаўсёды захаваюць праўдзівую гісторыю Вялікай Айчыннай вайны

Лукашэнка: у Беларусі назаўсёды захаваюць праўдзівую гісторыю Вялікай Айчыннай вайны

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Перамогі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Гэта свята прасякнута моцнымі эмоцыямі і пачуццямі: горыччу страты мільёнаў бязвінных жыццяў, радасцю вызвалення ад фашысцкага прыгнёту, усведамленнем няўстойлівасці міру і адказнасцю за яго", - гаворыцца ў віншаванні.

"Мы назаўсёды захаваем праўдзівую гісторыю той вайны. Перададзім будучым пакаленням разуменне таго, што адзінства, вера ў сябе і сапраўдная любоў да Радзімы - надзейная абарона ад любой пагрозы. Мужнасць, нязломнасць волі і патрыятызм народа-пераможцы навекі застануцца сімвалам нашай нацыянальнай самасвядомасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Асобную ўдзячнасць кіраўнік дзяржавы выказаў ветэранам. "Ваш подзвіг будзе жыць у нашых сэрцах як вялікі дар - магчымасць свабодна працаваць на роднай зямлі, выхоўваць дзяцей і ўнукаў на ідэалах дабра, сумленнасці і справядлівасці", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Перамогі

Дарагія суайчыннікі!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Перамогі.

Гэта свята прасякнута моцнымі эмоцыямі і пачуццямі: горыччу страты мільёнаў бязвінных жыццяў, радасцю вызвалення ад фашысцкага прыгнёту, усведамленнем няўстойлівасці міру і адказнасцю за яго.

Мы назаўсёды захаваем праўдзівую гісторыю той вайны. Перададзім будучым пакаленням разуменне таго, што адзінства, вера ў сябе і сапраўдная любоў да Радзімы - надзейная абарона ад любой пагрозы. Мужнасць, нязломнасць волі і патрыятызм народа-пераможцы навекі застануцца сімвалам нашай нацыянальнай самасвядомасці.

Нізкі паклон і ўдзячнасць ветэранам!

Ваш подзвіг будзе жыць у нашых сэрцах як вялікі дар - магчымасць свабодна працаваць на роднай зямлі, выхоўваць дзяцей і ўнукаў на ідэалах дабра, сумленнасці і справядлівасці.

Ад усёй душы жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнай энергіі на доўгія мірныя гады.

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі