Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Сак 2016

Лукашэнка: У Беларусі ганарацца дасягненнямі паралімпійцаў

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў паралімпійцаў з 20-годдзем стварэння Паралімпійскага камітэта Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ідэалы і каштоўнасці паралімпійскага спорту аб'ядноўваюць людзей мужных, мэтанакіраваных, якія паверылі ў сябе і змаглі пераадолець сваю немач. Асабістым прыкладам яны паказваюць, наколькі бязмежныя рэзервы чалавека і як упартасць і сіла волі робяць цуды", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў краіне па праву ганарацца высокімі дасягненнямі спартсменаў-паралімпійцаў на міжнародных арэнах, іх паспяховыя выступленні натхнілі многіх людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, і з кожным годам яны ўсё больш далучаюцца да заняткаў фізічнай культурай, спортам і да здаровага ладу жыцця.

"Сёння сярод прыярытэтных задач Паралімпійскага камітэта Беларусі - фарміраванне спартыўнай інфраструктуры і безбар'ернага асяроддзя на спартыўных аб'ектах, а таксама падрыхтоўка нашых спартсменаў да летніх Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартыўнай дэлегацыі Беларусі паспяховага выступлення, а ўсім удзельнікам паралімпійскага руху - рэалізацыі сваіх бязмежных магчымасцей і выдатных перамог.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі