У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Ліп 2017

Лукашэнка: У Беларусі ўдзяляецца вельмі сур'ёзная ўвага будаўніцтву АЭС

Лукашэнка: У Беларусі ўдзяляецца вельмі сур'ёзная ўвага будаўніцтву АЭС

24 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі ўдзяляецца вельмі сур'ёзная ўвага будаўніцтву атамнай электрастанцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з генеральным дырэктарам Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі "Расатам" Аляксеем Ліхачовым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт назваў будаўніцтва БелАЭС важным пытаннем як з пункту гледжання эканамічнага, так і палітычнага, маральнага. "Нам няпроста далося рашэнне аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Фобіі былі вельмі моцныя, але нам удалося пераканаць насельніцтва, што за гэтым будучае. Гэта па-першае. Па-другое, гэта найвышэйшыя тэхналогіі. У рад з касмічнымі, ІТ-тэхналогіямі, лічбавай эканомікай - за імі будучае - я стаўлю і будаўніцтва атамнай станцыі, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Мы ўдзяляем вельмі сур'ёзную ўвагу будаўніцтву. Дастаткова сказаць, што я дэталёва азнаёмлены з планамі будаўніцтва станцыі і ходам гэтага будаўніцтва".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нядаўна быў назначаны памочнік Прэзідэнта, які адказвае за ажыццяўленне нацыянальных праектаў. "Гэта ўзровень нацыянальнага праекта роўна з іншымі, якія мы ажыццяўляем, - іх каля дзясятка. Гэта вельмі затратныя праекты. Таму мы ўдзяляем гэтаму сур'ёзную ўвагу", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, тэма будаўніцтва станцыі таксама пастаянна абмяркоўваецца ў час яго сустрэч з Прэзідэнтам Расіі. "Мы абмяркоўваем будаўніцтва атамнай станцыі і ўважліва кантралюем не толькі ход будаўніцтва, але і цэнавыя параметры. Прэзідэнта Расіі вельмі цікавіць гэта пытанне", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: У Беларусі ўдзяляецца вельмі сур'ёзная ўвага будаўніцтву АЭС

"Сённяшняя сустрэча вельмі важна для таго, каб яшчэ раз абмеркаваць пытанні будаўніцтва атамнай станцыі, ліквідаваць некаторыя вузкія месцы, якія, зразумела, пры такіх вялікіх будоўлях маюць месца быць. І шэраг іншых пытанняў, якія вы палічыце патрэбным абмеркаваць і пачуць мае адказы на іх", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс