Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Май 2020

Лукашэнка: у Беларусі ўдаецца стрымліваць захваральнасць у цэлым

Лукашэнка: у Беларусі ўдаецца стрымліваць захваральнасць у цэлым

4 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі ўдаецца стрымліваць захваральнасць у цэлым. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 мая на нарадзе аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сённяшні дзень удаецца стрымліваць захваральнасць у цэлым. Што датычыцца інфекцыйных захворванняў, то мы ідзём дакладна ў тым прагнозе, які быў два месяцы таму даложаны мне Міністэрствам аховы здароўя і спецыялістамі, якія займаюцца непасрэдна інфекцыйнымі захворваннямі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка вобразна адзначыў, што армія 41-га года і армія 45-га - гэта дзве розныя арміі, падкрэсліўшы, што сістэма аховы здароўя, урачы ў Беларусі ўжо атрымалі неабходны вопыт лячэння тых, хто захварэў, і навучыліся правільна дзейнічаць у цяперашніх умовах.

Кіраўнік дзяржавы ў якасці станоўчага моманту адзначыў, што ў краіне навучыліся лячыць людзей амбулаторна - дома і ў санаторыях. "Для гэтага задзейнічалі паліклінічную сістэму. Гэта значыць, не толькі бальніцы, але і паліклінікі працуюць на лячэнне гэтых людзей. Разам з МУС усіх, каго адправілі на амбулаторнае лячэнне, кантралююць, - сказаў ён. - Гэта значыць, выпрацавана дакладная сістэма. Малайцы".

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што пасля пандэміі ўжо можна будзе, з улікам атрыманага вопыту, пагаварыць з народам асобна, як трэба жыць, якія ўрокі і высновы зрабіць. "Абсалютна падтрымліваю меркаванне спецыялістаў, што з гэтымі бедамі, рознымі вірусамі нам давядзецца жыць. Іх будзе ў будучым не менш. Таму што мы нахабна ставімся да навакольнага асяроддзя, да прыроды і нават адзін да аднаго. І гэта бяда і нават вось гэты псіхоз, які разгарнуўся, інфадэмія, як мы называем, часткова пойдзе на карысць людзям у тым плане, што прымусіць нас падумаць, як жыць далей", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

У цэлым ён падкрэсліў, што ніякай катастрофы няма, але пакуль нельга расслабляцца. "Нам трэба напружана вытрымаць да пачатку лета. Думаю, што з божай дапамогай мы неяк справімся, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Губернатары на гэта нацэлены. У іх пасяўная кампанія - праблема нумар два. Галоўная праблема - дапамагчы ўрачам, Міністэрству аховы здароўя ў гэтай рабоце".

Прэзідэнт таксама заклікаў падтрымаць урачоў. "Асабліва ўрачоў асноўных бальніц. Яны стаміліся. Гэта ж няпроста. Калі ты ўжо апрануўся, зайшоў у ачаг, то засцерагаешся да такой ступені, што не можаш нікуды выйсці. Галоўнае цяпер - падтрымаць урачоў. У тым плане, што вельмі стамляюцца людзі. Над імі таксама стаіць гэта праблема".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі