У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Сак 2015

Лукашэнка: У Беларусі будуць падтрымліваць толькі перспектыўныя навукаёмістыя прадпрыемствы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў ААТ "Пеленг"25 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. У Беларусі будуць падтрымліваць толькі перспектыўныя навукаёмістыя прадпрыемствы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ААТ "Пеленг", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што першарадная ўвага будзе ўдзяляцца таксама прадпрыемствам, што працуюць на мясцовай сыравіне. "Упор робім на такія прадпрыемствы і заўтрашняга дня. І ў гэта мы будзем у асноўным інвесціраваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт азнаёміўся са станам і перспектыўнымі напрамкамі работы арганізацый абароннага сектара беларускай эканомікі па вытворчасці найноўшых узораў узбраенняў і абсталявання. Кіраўнік дзяржавы цікавіўся эканамічнымі паказчыкамі работы ААТ "Пеленг" і ў цэлым прадпрыемстваў Дзяржкамваенпрама, існуючымі праблемнымі пытаннямі ў галіне.

Аляксандру Лукашэнку далажылі таксама аб выкананні яго даручэнняў па рэалізацыі праектаў стварэння айчыннай касмічнай тэхнікі. Прэзідэнт азнаёміўся з узорамі касмічнага абсталявання, што выпускаецца, аснашчэннем вытворчай базы і тэхналагічнымі працэсамі зборкі касмічнай тэхнікі, вырабу буйнагабарытнай аптычнай тэхнікі. Кіраўніку дзяржавы былі прадстаўлены новыя і перспектыўныя ўзоры ўзбраенняў, што вырабляюцца прадпрыемствамі абароннага сектара, оптыка-электронная апаратура, якая выпускаецца ў ААТ "Пеленг". Прэзідэнту далажылі таксама аб перспектывах развіцця прадпрыемства і касмічнага прыборабудавання.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў ААТ "Пеленг"Кіраўнік дзяржавы ў цэлым застаўся задаволены работай прадпрыемства. "Мне прадпрыемства спадабалася, вы працуеце, ні ў кога грошай не просіце", - сказаў ён.

У час размовы з працоўным калектывам ААТ "Пеленг" Аляксандр Лукашэнка расказаў аб прычынах наведвання прадпрыемства. Паводле яго слоў, ён прыехаў паглядзець, як працуюць лепшыя прадпрыемствы, каб, наведваючы горшыя, мог параўнаць. "Вы, вядома, малайцы, - адзначыў Прэзідэнт. - Калі кіраўнік варушыцца, то да яго і прэтэнзій быць не можа". Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў краіне беражліва ставяцца да такіх кіраўнікоў, як гендырэктар ААТ "Пеленг" Уладзімір Пакрышкін. "Шчыра кажучы, я не верыў, што ён можа так хутка сарыентавацца і стварыць новыя плошчы, новыя магутнасці, - сказаў Прэзідэнт. - Мой інтарэс быў у адным: краіна толькі тады можа лічыцца бяспечнай і мець перспектывы для існавання, у тым ліку развіцця, калі яна будзе займацца тэхналогіямі заўтрашняга дня". У якасці прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў будаўніцтва атамнай электрастанцыі, дрэваапрацоўчую галіну. "І такіх прарыўных напрамкаў у нас дастаткова, у тым ліку ў абароннай сферы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Было пастаўлена шмат задач. Мы ж экзамен здаём перад вамі, і вы са мной будзеце здаваць экзамен перад беларускім народам: што мы зрабілі перадавога? Народ павінен бачыць, што ў нашай краіны ёсць будучае, ёсць заўтра. Вы адну з задач выканалі, у вас ёсць перспектывы, свае грошы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што на працягу гэтага года трэба будзе пераканацца, што засталося дарабіць, "асабліва ў гэтыя складаныя часы, галоўнае - не спыніцца, трэба ісці наперад".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс