У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Лют 2016

Лукашэнка: У абстаноўцы глабальнай нестабільнасці Беларусь паказвае прыклад паслядоўнай міралюбівай палітыкі

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў салдат, сяржантаў, прапаршчыкаў і афіцэраў, а таксама ветэранаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі. Тэкст віншавання сёння зачытаў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась на ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што гэта свята з'яўляецца сімвалам вернасці воінскаму абавязку і стойкасці беларускага народа ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась"Мы схіляемся перад подзвігам землякоў, якія самааддана абаранялі сваю зямлю ад захопнікаў у ваенны час і надзейна забяспечылі бяспеку Радзімы ў мірныя гады, ганарымся мужнасцю воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія дастойна процістаялі міжнароднаму тэрарызму", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў цяперашняй абстаноўцы глабальнай нестабільнасці Беларусь паказвае прыклад паслядоўнай міралюбівай палітыкі пры няўхільнай рашучасці ў адстойванні сваіх нацыянальных інтарэсаў. Гарантам абароны краіны ад патэнцыяльнага агрэсара з'яўляюцца сучасныя Узброеныя Сілы, а таксама іншыя войскі і воінскія фарміраванні, адзначыў Прэзідэнт. "Наяўнасць у Беларусі магутнай арміі не дазваляе нікому размаўляць з намі з пазіцыі сілы", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім здароўя, міру, дабра і новых здзяйсненняў на карысць Радзімы.Лукашэнка: У абстаноўцы глабальнай нестабільнасці Беларусь паказвае прыклад паслядоўнай міралюбівай палітыкі

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл

Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!

Паважаныя ветэраны!

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гэта свята з'яўляецца сімвалам вернасці воінскаму абавязку і стойкасці беларускага народа ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

Міністр абароны Андрэй РаўкоўМы схіляемся перад подзвігам землякоў, якія самааддана абаранялі сваю зямлю ад захопнікаў у ваенны час і надзейна забяспечылі бяспеку Радзімы ў мірныя гады, ганарымся мужнасцю воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія дастойна процістаялі міжнароднаму тэрарызму.

У цяперашняй абстаноўцы глабальнай нестабільнасці Беларусь паказвае прыклад паслядоўнай міралюбівай палітыкі пры няўхільнай рашучасці ў адстойванні сваіх нацыянальных інтарэсаў. Гарантам абароны краіны ад патэнцыяльнага агрэсара з'яўляюцца сучасныя Узброеныя Сілы, а таксама іншыя войскі і воінскія фарміраванні. Наяўнасць у Беларусі магутнай арміі не дазваляе нікому размаўляць з намі з пазіцыі сілы.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру, дабра і новых здзяйсненняў на карысць нашай Радзімы.

Аляксандр Лукашэнка.Лукашэнка: У абстаноўцы глабальнай нестабільнасці Беларусь паказвае прыклад паслядоўнай міралюбівай палітыкі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс