Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Врс 2021

Лукашэнка: творчасць беларускіх класікаў з'яўляецца невычэрпнай крыніцай нацыянальнага гонару

Лукашэнка: творчасць беларускіх класікаў з'яўляецца невычэрпнай крыніцай нацыянальнага гонару
Фота з архiва

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёлета, у Год народнага адзінства, свята праводзіцца на прыгожай Капыльшчыне, дзе нарадзіліся многія знакамітыя дзеячы Беларусі.

"У жыцці народа літаратура заўсёды была важнейшым сродкам пазнання свету і выхавання асобы. Творчасць Максіма Багдановіча, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы, Івана Мележа і іншых айчынных пісьменнікаў і паэтаў, юбілеі якіх будуць адзначаны падчас форуму, з'яўляецца невычэрпнай крыніцай нацыянальнага гонару", - гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзякуючы славутым беларускім класікам і новаму пакаленню таленавітай і патрыятычнай моладзі ў краіне зберагаюць гістарычную памяць беларускага народа, сцвярджаюць яго галоўныя каштоўнасці: сумленнасць, справядлівасць, талерантнасць, павагу да чалавека працы і вялікую любоў да роднай зямлі.

"Праўдзівае, адказнае і сумленнае роднае слова - залог кансалідацыі грамадства, на падмурку якога мы зможам і надалей паспяхова будаваць незалежную, моцную і квітнеючую краіну", - адзначыў беларускі лідар.

Прывітанне Прэзідэнта ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства

Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства

Паважаныя сябры!

Шчыра вітаю гасцей і ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства.

Сёлета, у Год народнага адзінства, свята праводзіцца на прыгожай Капыльшчыне, дзе нарадзіліся многія знакамітыя дзеячы Беларусі.

У жыцці народа літаратура заўсёды была важнейшым сродкам пазнання свету і выхавання асобы. Творчасць Максіма Багдановіча, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы, Івана Мележа і іншых айчынных пісьменнікаў і паэтаў, юбілеі якіх будуць адзначаны падчас форуму, з'яўляецца невычэрпнай крыніцай нацыянальнага гонару.

Дзякуючы нашым славутым класікам і новаму пакаленню таленавітай і патрыятычнай моладзі мы зберагаем гістарычную памяць беларускага народа, усталёўваем у грамадстве яго галоўныя каштоўнасці - сумленнасць, справядлівасць, талерантнасць, павагу да чалавека працы і вялікую любоў да роднай зямлі.

Праўдзівае, адказнае і сумленнае роднае слова - залог кансалідацыі грамадства, на падмурку якога мы зможам і надалей паспяхова будаваць незалежную, моцную і квітнеючую краіну.

Жадаю ўсім удзельнікам і гасцям свята добрага здароўя, творчага натхнення, жыццёвай мудрасці і аптымізму.

Аляксандр Лукашэнка

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі