Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Jun 2020

Лукашэнка: трэба сканцэнтравацца, аб'яднаць усе рэсурсы, каб дапамагчы людзям

Лукашэнка: трэба сканцэнтравацца, аб'яднаць усе рэсурсы, каб дапамагчы людзям

19 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб неабходнасці сканцэнтраваць рэсурсы ў эканоміцы на дапамозе людзям і тым прадпрыемствам, якія трапілі ў складаную сітуацыю і сапраўды маюць патрэбу ў падтрымцы. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, якая прысвечана мерам падтрымкі рэальнага сектара эканомікі з боку банкаўскай сістэмы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Так, няма катастрофы ў эканоміцы, але ёсць пэўныя праблемы, звязаныя з тым, што свет закрыўся. І яшчэ эканоміка ў свеце не раскруцілася. Ён пачынае (гэты свет) адкрывацца на больш высокім узроўні захваральнасці на каранавірус. Тады меншы быў узровень захваральнасці - закрыліся, а цяпер пачынаюць адкрывацца, таму што нарабілі памылак. Гэта не аслабіла гэты вірус. Наадварот, паўсюль пачалі ўжо гаварыць пра другую хвалю, а недзе яна пачалася", - адзначыў беларускі лідар.

"Нам трэба сабрацца і жыць у тых умовах, у якіх мы знаходзімся. Калі ў Нацбанку і асобныя члены ўрада гэтага не разумеюць, значыць, рыхтуйцеся на выхад. Іншага не дадзена. Трэба сканцэнтравацца. Усе рэсурсы аб'яднаць. Па-першае, каб дапамагчы людзям", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён у сувязі з гэтым прыгадаў аб выплаце заработнай платы, асабліва на прыватных прадпрыемствах. "Добра, што пад маім націскам зарплату хоць выплацілі, засталіся там адзінкі. Але да іх трэба, напэўна, прымаць іншыя меры, таму што гэта прыватныя прадпрыемствы. На курорты - Канары, Гоа, Тайланд - грошы знайшлі выехаць і адпачыць, а сваім рабочым заплаціць зарплату не могуць. Разбяромся, прытым жалезабетонна. Відаць, загуляліся ў палітыку замест таго, каб займацца бізнесам, пашыраць яго, паглыбляць і глядзець за сваімі людзьмі", - сказаў Прэзідэнт.

Аднак ёсць прадпрыемствы, акцэнтаваў увагу кіраўнік дзяржавы, якія сапраўды трапілі ў складанае становішча. "І гэтым прадпрыемствам трэба дапамагчы", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, што не заклікае да таго, каб дапамагаць прадпрыемствам, якія сёння нічога не робяць, рукі склалі і нечага чакаюць. "Больш таго, я не заклікаю ўкладваць грошы ў прадпрыемствы, якія сёння працуюць на склад. Мы ім дадзім грошы, яны закупяць камплектуючыя і іншае, вырабяць тэхніку і паставяць на склад. Нам гэта не трэба. У нас сёння ёсць шмат жывых кантрактаў - і ў прыватных, і ў дзяржаўных. Тут дзяліць не трэба, усюды людзі. Але ім крыху трэба дапамагчы, падштурхнуць", - заявіў Прэзідэнт.

У сувязі з гэтым ён звярнуў увагу на ролю мясцовых органаў улады, каб яны аператыўна рэагавалі. "Чаму жывы кантракт, дзе заўтра можна паставіць дзесяць-дваццаць-сотню машын, не пракрэдытаваць? Калі мы бачым, што заўтра ён верне гэтыя грошы. Што нам тут дзяліцца... Нацбанк будзе сёння гаварыць аб тым, што трэба інфляцыю захаваць, яшчэ нешта там. Гэта, вядома, трэба. Але сітуацыя нестандартная, трэба прымаць адпаведныя меры", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што яшчэ па просьбе старога складу ўрада пагадзіўся з павелічэннем ліміту гарантый бюджэту да Br1,2 млрд (Br500 млн - гарантыі ўрада, Br700 млн - гарантыі мясцовых органаў улады, па Br100 млн на кожны рэгіён). "Як ідзе выбарка гэтых дадатковых рэсурсаў? Колькі прадпрыемстваў іх ужо атрымалі і на якія мэты? Не ў час лыжка па абедзе. Таму трэба сабраць усё, што ёсць, і аддаць гэтыя грошы. Трэба да канца прафінансаваць рэгіёны", - сказаў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што ў першую чаргу сродкі павінны ісці на падтрымку занятасці і заработных плат, у другую - на жывыя кантракты, асабліва экспартныя.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што асобна некаторыя банкі, асабліва такія як Беларусбанк, Белаграпрамбанк, скардзіліся на закрыццё знешніх лімітаў з боку Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі