Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Jun 2015

Лукашэнка: Традыцыйна дружалюбныя беларуска-сербскія адносіны будуць у далейшым умацоўвацца

Лукашэнка: Традыцыйна дружалюбныя беларуска-сербскія адносіны будуць у далейшым умацоўвацца

9 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Традыцыйна дружалюбныя беларуска-сербскія адносіны будуць у далейшым умацоўвацца. Упэўненасць у гэтым выказаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 9 чэрвеня ў час сустрэчы са старшынёй Народнай Скупшчыны (парламента) Рэспублікі Сербія Маяй Гойкавіч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ёсць нямала пытанняў, якія неабходна абмеркаваць з мэтай паглыблення і пашырэння беларуска-сербскага супрацоўніцтва. Ён таксама падкрэсліў, што за 5 гадоў тавараабарот паміж нашымі краінамі павялічыўся амаль у пяць разоў, але разам з тым ёсць магчымасць для яго нарошчвання. Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на важнасць таго факта, што тавараабарот паміж краінамі збалансаваны.

Што датычыцца парламенцкага вымярэння, то і дэпутаты дзвюх краін праводзяць лінію на ўмацаванне двухбаковых адносін, лічыць Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў візіт кіраўніка сербскага парламента ў Мінск і выказаў меркаванне, што гэта пасадзейнічае ўмацаванню беларуска-сербскага супрацоўніцтва і будзе добрай прыступкай да візіту Прэзідэнта Сербіі ў Беларусь.

Лукашэнка: Традыцыйна дружалюбныя беларуска-сербскія адносіны будуць у далейшым умацоўваццаУ сваю чаргу Мая Гойкавіч сказала, што парламенты Беларусі і Сербіі ўносяць істотны ўклад у двухбаковыя сувязі. "Для мяне вялікі гонар было атрымаць запрашэнне ад кіраўнікоў абедзвюх палат парламента прыехаць у Беларусь", - падкрэсліла яна.

Мая Гойкавіч лічыць, што гэты візіт можна назваць гістарычным, паколькі гэта першы афіцыйны візіт кіраўніка парламента Сербіі ў Беларусь.

Акрамя таго, кіраўнік сербскага парламента звярнула ўвагу на важнасць абмену візітамі на вышэйшым узроўні і нагадала аб праведзеным візіце ў Сербію Прэзідэнта Беларусі. Візіт, на яе думку, адкрыў новую эпоху ў беларуска-сербскіх адносінах. "Рада, што парламенты дзвюх краін могуць ісці па гэтым шляху і могуць унесці свой уклад у развіццё двухбаковых сувязей", - сказала Мая Гойкавіч.

Яна ацаніла адносіны паміж Беларуссю і Сербіяй як традыцыйна добрыя і дружалюбныя. Кіраўнік сербскага парламента лічыць, што абодва бакі прыкладаюць вялікія намаганні для далейшага развіцця ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі