Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Врс 2025

Лукашэнка: традыцыі, адданасць Радзіме і згода ў грамадстве будуць заўсёды з'ядноўваць беларусаў

Лукашэнка: традыцыі, адданасць Радзіме і згода ў грамадстве будуць заўсёды з'ядноўваць беларусаў

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём народнага адзінства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта свята з'яўляецца сімвалам аднаўлення гістарычнай справядлівасці і нацыянальнага яднання, якія паслужылі асновай развіцця і ўмацавання суверэннай беларускай дзяржаўнасці, - гаворыцца ў віншаванні. - 17 верасня 1939 года падзелены паняволі народ нашай краіны набыў цэласнасць і свабоду, што дало магчымасць беларусам стаць паўнапраўнымі гаспадарамі сваёй зямлі".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзякуючы аб'яднанню беларусы захавалі свае ідэнтычнасць і спрадвечныя духоўныя каштоўнасці, адстаялі ў Вялікай Айчыннай вайне права на мірнае жыццё, якое адрадзілі і ўпэўнена прадаўжаюць.

"Перакананы, што мудрасць і традыцыі ранейшых пакаленняў, адданасць Радзіме і згода ў грамадстве будуць заўсёды з'ядноўваць нас у імя працвітання любімай Беларусі", - адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт пажадаў усім беларусам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём народнага адзінства

Дарагія беларусы!

Сардэчна віншую вас з Днём народнага адзінства.

Гэта свята з'яўляецца сімвалам аднаўлення гістарычнай справядлівасці і нацыянальнага яднання, якія паслужылі асновай развіцця і ўмацавання суверэннай беларускай дзяржаўнасці.

17 верасня 1939 года падзелены паняволі народ нашай краіны набыў цэласнасць і свабоду, што дало магчымасць беларусам стаць паўнапраўнымі гаспадарамі сваёй зямлі.

Дзякуючы аб'яднанню мы захавалі свае ідэнтычнасць і спрадвечныя духоўныя каштоўнасці, адстаялі ў Вялікай Айчыннай вайне права на мірнае жыццё, якое адрадзілі і ўпэўнена прадаўжаем.

Перакананы, што мудрасць і традыцыі ранейшых пакаленняў, адданасць Радзіме і згода ў грамадстве будуць заўсёды з'ядноўваць нас у імя працвітання любімай Беларусі.

Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка

17 верасня 2025 года.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі