Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

16 Чэр 2021

Лукашэнка: толькі ўсенародная абарона здольна даць сапраўдны адпор праціўнікам

Лукашэнка: толькі ўсенародная абарона здольна даць сапраўдны адпор праціўнікам

16 чэрвеня, Шклоў /Кар. БЕЛТА/. Толькі ўсенародная абарона здольна даць сапраўдны адпор ворагу і дэструктыўным сілам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы па пытаннях тэрытарыяльнай абароны ў Шклоўскім райвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За мінулы год мы на сабе адчулі, як дэструктыўнае інфармацыйнае ўздзеянне, эканамічны, палітычны націск, якія ішлі з Захаду, уплывалі на светапогляд нашых людзей і штурхалі некаторых з іх фактычна на здрадніцтва ўласнаму народу. Заўсёды неабходна даваць адпор такім дзеячам, каб у памяці ворага ён застаўся на многія гады. І на гэта здольна толькі ўсенародная абарона, калі мы ўсе будзем абараняць сваю зямлю", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: толькі ўсенародная абарона здольна даць сапраўдны адпор праціўнікамПрэзідэнт нагадаў, што ў пачатку тыдня наведваў прадпрыемствы па вытворчасці стралковай зброі і боепрыпасаў. Да іх стварэння якраз і падштурхнула неабходнасць умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу войскаў тэрытарыяльнай абароны. "У выпадку канфлікту кожны двор, кожны дом, галава сям'і, прынамсі, павінны змагчы абараніць сваю сям'ю, сябе і, зразумела, усе разам тую зямлю, тэрыторыю, на якой яны жывуць. Вось гэта будзе ўсенародная абарона", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.Лукашэнка: толькі ўсенародная абарона здольна даць сапраўдны адпор праціўнікам

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі