Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Ліп 2020

Лукашэнка: такога націску, як у гэтыя дні, Беларусь не адчувала за ўвесь час незалежнасці

Лукашэнка: такога націску, як у гэтыя дні, Беларусь не адчувала за ўвесь час незалежнасці

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Такога націску, як у бягучы перыяд, Беларусь не адчувала за ўвесь час незалежнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з калектывамі буйнейшых СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба прызнаць, што такога націску, як у гэтыя дні, Беларусь не адчувала за ўвесь час свайго незалежнага развіцця. Усё сплялося ў адзін вузел", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўжо налічыў каля пяці пандэмій. Гэта не толькі непасрэдна медыцынская, але і, напрыклад, вуглевадародная ў канцы мінулага - пачатку бягучага года, "пандэмія" эканамічная і яе наступствы, інфапандэмія. Усё гэта пераплялося і наклалася ў тым ліку на палітычныя падзеі ў Беларусі.

Прэзідэнт таксама выказаўся на карысць развіцця краіны на базе таго, што ўжо дасягнута, і супраць радыкальных рэформ. "Мы ў сярэдзіне 1990-х адыйшлі ад таго, што цяпер нам прапануюць. Нам нават прапануюць вярнуцца ў 1994 год (што вельмі дзіўна) і ўзяць тую Канстытуцыю, якая была, - сказаў ён. - Вось чаго ні ў якім разе рабіць нельга - гэта вяртацца ў сярэдзіну 1990-х і браць тую Канстытуцыю, ад якой мы адышлі. Канстытуцыя - гэта асноўны збор. Гэта дакумент, які дае напрамак развіцця той ці іншай дзяржаве. Таму калі мы гаворым пра рэформы, "змены", то гэта трэба пісаць перш за ўсё ў Канстытуцыі і развіваць у законах".

У якасці прыкладу Прэзідэнт таксама прывёў прапановы тых, хто выступае за рыначныя рэформы, значнае скарачэнне на некаторых прадпрыемствах колькасці работнікаў, якія нібыта змогуць стаць "рэзервам для айцішнікаў". "Я гэта прачытаў напярэдадні наведвання Мінскага трактарнага завода, стаю перад людзьмі, гляджу на гэтыя вялікія рукі і думаю: божа мой, ён усё жыццё круціў гайкі, калупаўся ў трансмісіі, рухавіку, а заўтра яго ў 50-60 гадоў выкінуць на вуліцу і ён стане "рэзервам для айцішнікаў", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі