Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Jan 2021

Лукашэнка: светлыя калядныя дні аб'ядноўваюць нас і робяць мацнейшымі перад любымі выпрабаваннямі

Лукашэнка: светлыя калядныя дні аб'ядноўваюць нас і робяць мацнейшымі перад любымі выпрабаваннямі

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян з Нараджэннем Хрыстовым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта свята напаўняе глыбінным сэнсам гісторыю існавання чалавецтва на Зямлі, штогод нагадвае пра неабходнасць духоўнага абнаўлення, бескарыслівую любоў да бліжняга, найвялікшую каштоўнасць дабра і міласэрнасці.

"У светлыя святочныя дні простыя сустрэчы з роднымі людзьмі саграваюць нас цеплынёй сямейнага ачага, умацоўваюць веру ў лепшую будучыню, надзяляюць энергіяй для многіх добрых спраў, аб'ядноўваюць і робяць мацнейшымі перад любымі выпрабаваннямі. Няхай свята Хрыстовага Нараджэння падорыць усім радасць здзейсненых надзей, узаемаразумення і любові ў нашым агульным доме", - гаворыцца ў віншаванні.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Нараджэннем Хрыстовым

Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.

Гэта цудоўнае свята напаўняе глыбінным сэнсам гісторыю існавання чалавецтва на Зямлі, штогод нагадвае нам пра неабходнасць духоўнага абнаўлення, бескарыслівую любоў да бліжняга, найвялікшую каштоўнасць дабра і міласэрнасці.

У светлыя святочныя дні простыя сустрэчы з роднымі людзьмі саграваюць нас цеплынёй сямейнага ачага, умацоўваюць веру ў лепшую будучыню, надзяляюць энергіяй для многіх добрых спраў, аб'ядноўваюць і робяць мацнейшымі перад любымі выпрабаваннямі.

Няхай свята Хрыстовага Нараджэння падорыць усім радасць здзейсненых надзей, узаемаразумення і любові ў нашым агульным доме.

Шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі