Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Чэр 2020

Лукашэнка: суверэнітэт - гэта не абстрактнае паняцце, а тое, што дае магчымасць нам заставацца беларусамі

Лукашэнка: суверэнітэт - гэта не абстрактнае паняцце, а тое, што дае магчымасць нам заставацца беларусамі

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Суверэнітэт - гэта не абстрактнае паняцце, а тое, што дае магчымасць цяперашняму і дазволіць наступным пакаленням заставацца беларусамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 чэрвеня на Рэспубліканскім балі выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу ўсім вам, нашы дарагія выпускнікі, пажадаць галоўнага - зберагчы сваю краіну. Гэта (суверэнітэт. - Заўвага БЕЛТА) не абстрактнае паняцце - гэта тое, што дасць магчымасць вам і наступным пакаленням заставацца беларусамі. На чужой зямлі вы не будзеце беларусамі, толькі на сваёй. Гэта дасць магчымасць самім прымаць рашэнні ў сваім жыцці і жыцці краіны, а не азірацца па баках і думаць, што скажуць або, яшчэ горш, укажуць з Усходу ці Захаду. Не пакланяцца ўсяму замежнаму, не пераймаць чужыя традыцыі, а самім стаць узорам, на які хочуць раўнавацца іншыя краіны і народы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што Рэспубліканскі баль выпускнікоў - добрая традыцыя, якая паўтараецца з году ў год. Ён заклікаў моладзь зрабіць усё, каб такія традыцыі прадаўжалі жыць. "Калі ёсць традыцыі, тады мы маем права называць сябе народам. Калі няма традыцый - мы не народ. Я ўпэўнены, што вы можаце зрабіць гэта. Зрабіце гэта, калі ласка. І нашай роднай Беларуссю, якую вы захаваеце і зробіце яшчэ больш прыгожай і моцнай, будуць ганарыцца нашы нашчадкі!" - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі