Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Apr 2018

Лукашэнка сустрэўся з міністрам па справах палаца Прэзідэнта Сірыі

Лукашэнка сустрэўся з міністрам па справах палаца Прэзідэнта Сірыі

5 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з міністрам па справах палаца Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Мансурам Азамам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы цёпла прывітаў сірыйскага госця: "Добра, што вы прыехалі ў Беларусь, для нас гэта вельмі карысна, што называецца, з першых вуснаў даведацца, як жыве сёння паважаны намі сірыйскі народ, Прэзідэнт Сірыі і якая сітуацыя ў краіне".

Мансур Азам падкрэсліў, што для яго вялікі гонар сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам. "І гэта сведчанне тых цёплых адносін, якія звязваюць прэзідэнтаў дзвюх краін. Я хацеў бы перадаць вам пісьмо ад Башара Асада", - адзначыў міністр.

Ён таксама расказаў аб цяперашняй няпростай сітуацыі ў Сірыі і тых вялікіх стратах, у першую чаргу чалавечых, якія панёс сірыйскі народ. Сірыйскі прадстаўнік таксама адзначыў вялікую ролю Прэзідэнта Сірыі, вакол якога з'ядноўваецца народ. Мансур Азам больш падрабязна сказаў аб сітуацыі ў раёне Дамаска, а таксама аб кроках, што прымаюцца краінай для мірнага развіцця.

Сірыйскі госць наведвае Беларусь 1-5 красавіка. Адбыліся яго сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай, міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам, старшынёй Нясвіжскага райвыканкама Генадзем Салаўём. Мансур Азам таксама пабываў на МАЗе, у шматфункцыянальным культурна-спартыўным комплексе "Мінск-Арэна", Нацыянальным мастацкім музеі, Нацыянальнай бібліятэцы, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж".

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін развіваецца пры дамінаванні беларускага экспарту. У мінулым годзе тавараабарот склаў $44,3 млн: экспарт - $36,9 млн, імпарт - $7,4 млн. Экспарт у Сірыю фарміруецца пастаўкамі грузавых аўтамабіляў, сухога малака, сметанковага масла, лекавых сродкаў. Асноўныя артыкулы імпарту - баваўнянае валакно, фрукты, цытрусавыя.

Дзейнічае сумесная беларуска-сірыйская камісія па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве. Шостае яе пасяджэнне адбылося ў Мінску ў 2015 годзе, цяпер узгадняюцца месца і тэрміны правядзення сёмага пасяджэння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі